Антанела да Месіна
| Антанела да Месіна | |
|---|---|
| італ.: Antonello da Messina | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | італ.: Antonello di Giovanni di Antonio |
| Дата нараджэння | 1429/1431 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 14 лютага 1479 і не пазней за 25 лютага 1479 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Giovanni Di Michele Degli Antoni[d] |
| Дзеці | Jacobello d'Antonio[d] і Paola da Messina[d] |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | партрэтны жывапіс[d] |
| Мастацкі кірунак | Ранняе Адраджэнне |
| Уплыў | Niccolò Antonio Colantonio[d] |
| Уплыў на | Pietro de Saliba[d] |

Антане́ла да Месі́на (італ.: Antonello da Messina каля 1429/1431 — 1479) — італьянскі мастак, бачны прадстаўнік паўднёвай італьянскай школы жывапісу эпохі ранняга Адраджэння.
Настаўнік Джыралама Алібрандзі, празванага «Месінскім Рафаэлем».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антанела нарадзіўся ў горадзе Месіна у Сіцыліі паміж 1429 і 1431 г. Пачатковае навучанне праходзіў у правінцыйнай школе, далёкай ад мастацкіх цэнтраў Італіі, дзе галоўнымі арыенцірамі з'яўляліся майстры Паўднёвай Францыі, Каталоніі і Нідэрландаў. Каля 1450 г. пераехаў у Неапаль. У пачатку 1450-х вучыўся ў Калантоніа — жывапісца, звязанага з нідэрландскай традыцыяй. У 1475—1476 гг. да Месіна наведаў Венецыю, дзе атрымліваў і выконваў заказы, пасябраваў з мастакамі, асабліва з Джавані Беліні, які ў вядомай меры пераняў жывапісную тэхніку да Месіна.
Сталая творчасць Антанела да Месіна ўяўляе сабой сплаў італьянскіх і нідэрландскіх элементаў. Ён адным з першых у Італіі стаў працаваць у тэхніцы чыстага алейнага жывапісу, шмат у чым запазычыўшы яе ў Ван Эйка.
Стыль мастака характарызуецца высокім узроўнем тэхнічнай віртуознасці, дбайнай прапрацоўкай дэталяў і цікавасцю да манументалізму формаў і глыбіні фону, уласцівых італьянскай школе.
На карціне «Мёртвы Хрыстос, якога падтрымліваюць анёлы» фігуры выразна вымалёўваюцца на азораным светлым фоне, дзе цьмяна адрозніваецца Месіна, родны горад мастака. Іканаграфія і эмацыйная трактоўка тэмы звязаныя з творчасцю Джавані Беліні.
Напісаныя ім у Венецыі карціны належаць да ліку лепшых. «Укрыжаванні» (1475, Антверпен) кажа пра нідэрландскую вывучку мастака.
У 1470-я значнае месца ў творчасці сталі займаць партрэты («Юнак», каля 1470; «Аўтапартрэт», каля 1473; «Мужчынскі партрэт», 1475 і іншыя), адзначаныя рысамі нідэрландскага мастацтва: цёмны нейтральны фон, дакладная перадача мімікі мадэлі. Яго партрэтнае мастацтва пакінула глыбокі след у венецыянскім жывапісе канца XV ст. — Пачатку XVI ст.
-
Марыя Анунцыята. Каля 1476 г. Нацыянальны музей. Палерма
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Антанела да Месіна на Вікісховішчы |
- Антонелло да Мессина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Мессина в Артциклопедии
- Antonello da Messina in the «History of Art» Архівавана 13 кастрычніка 2013.
- Antonello da Messina — Biography and Works at WGA.HU
- Галерея Художников Мира — Антонелло да Мессина Биографии