Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Антанова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222820
Аўтамабільны код
5
Антанова на карце Беларусі ±
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет) (Беларусь)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2,5 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўтворана ад ўласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Першае згадванне ў XVIII ст. На пачатку XX ст. вядома як маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У пачатку 1930-ых гадоў створаны калгас "Чырвоны правадыр", працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі войскамі. У ліпені 1944 года вёска вызваленая.

Каля вёскі Антонава (у 1-м кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі) размешчаны Геадэзічны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Геадэзічны цэнтр пазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, што ўяўляе піраміду з трох металічных прэнтаў. Геадэзічны трыянгулятар каля вёскі Антонава быў усталяваны ў 31 траўня 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Бел геадэзія» і фірмы «Аэрогеокарт». На трыянгулятары ёсць таблічка, на якой напісана «Геаграфiчны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

З 2008 года каля вёскі Антонава праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 21 жыхар
  • 1999 — 65 жыхароў
  • 2002 — 32 двары, 60 жыхароў
  • 2010 — 48 жыхароў

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]