Антаніна Іванаўна Абрамава
Антаніна Іванаўна Абрамава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | мастацкае шкло |
Вучоба | |
Вядомыя працы | вазы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Тапаз», «Праца», «Памяць Перамогі», «Юбілейны салют» |
Узнагароды |
Антаніна Іванаўна Абрамава (1 сакавіка 1926, с. Канскае, Прыморскі край) — беларускі мастак у галіне прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Вучылася ў А. Дайнекі, У. Фаворскага[1]. Дыпломная праца — вітраж для будынка вакзала ў Валгаградзе[2].
З 1959 на Барысаўскім хрустальным заводзе імя Дзяржынскага (з 1960 галоўны мастак, з 1969 старшы мастак)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем[3]. Распрацавала новую грань, што дазволіла з большай дакладнасцю перадаваць выяўленчыя кампазіцыі ў таўстасценных дэкаратыўных вазах і стравах («Беларуская сюіта»). Першая ўжыла метад штампа ў масавых шкляных вырабах[1].
Як мастак, звязаны з вытворчасцю, стварала ўзоры бытавога посуду. Вялікімі тыражамі завод імя Ф. Э Дзяржынскага выпускаў яе камплекты — «Гарох», «Качаняты», «Матавая стужка», наборы куфляў, прыборы для варэння і дэсерту. Мастачка звяртаецца і да дэкаратыўных рэчаў. Цікавыя яе працы ў каляровым хрусталі і шкле, якія часта экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках[2].
Сярод работ дэкаратыўныя вазы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Тапаз», «Праца», «Памяць Перамогі», «Юбілейны салют»[4].
А. Абрамава брала ўдзел у выстаўках з 1955 года[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана двума сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР[1], Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Абрамова Антонина Ивановна (з фота) Архівавана 6 снежня 2012. (руск.)
- ↑ а б в Абрамова Антонина Ивановна // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
- ↑ М. М. Яніцкая. Абрамава Антаніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яніцкая М. М. Абрамава Антаніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Абрамова Антонина Ивановна // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
- Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамова Антонина Ивановна (з фота) Архівавана 6 снежня 2012. (руск.)
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Далёкаўсходнім краі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Майстры мастацкага шкла Беларусі
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі