Антаніна Леанідаўна Лангіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антаніна Лангіна
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Антаніна Леанідаўна Захарава
Грамадзянства
Спецыялізацыя шашкі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1959(1959-07-07) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар

Антаніна Леанідаўна Лангіна (7 ліпеня 1959, Орша) — савейцкая і расйіская шашыстка. Майстар спорту СССР (1989). Жонка Уладзіміра Лангіна. З’яўляецца адказным сакратаром Федэрацыі шашак Санкт-Пецярбурга, узначальвае кваліфікацыйную і дзіцячую камісію.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займацца шашкамі стала ў 12-гадовым узросце. І адразу стала чэмпіёнкай Оршы, а затым і Віцебскай вобласці сярод дзяўчынак. Займалася самастойна.

Была неаднаразовай чэмпіёнкай вобласці па рускіх і стаклетачных шашках сярод жанчын, пяцікратнай чэмпіёнкай Беларусі па рускіх шашках сярод жанчын, бронзавым прызёрам Кубка СССР 1989 года ў складзе каманды Беларусі, бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР 1990 года сярод прафсаюзаў, пераможцай і прызёрам буйных усесаюзных і міжнародных турніраў. У 1989 годзе ёй было прысвоена званне майстра спорту СССР.

У 1994 годзе Антаніну запрасіў у Санкт-Пецярбург Уладзімір Лангін (заслужаны трэнер Расіі, заслужаны майстар спорту Расіі).

За «пецярбургскі» перыяд Антаніна Лангіна стала 11-кратнай чэмпіёнкай горада па рускіх і стаклетачных шашках сярод жанчын, была неаднаразовай чэмпіёнкай і прызёрам чэмпіянатаў Расіі па рускіх шашках у асабістым і камандным заліках, сярэбным прызёрам чэмпіянату свету 2002 года па версіі МАРШ (Самара), чэмпіёнкай свету 2003 года (асноўная праграма, Санкт-Пецярбург) і 2005 года (хуткая гульня, Днепрадзяржынск) па шашках 64, чэмпіёнкай і прызёрам чэмпіянатаў Еўропы сярод клубных каманд, у складзе каманд «Ззянне Поўначы», «Клуб імя Чыгорына». Антаніна — гросмайстар Расіі, міжнародны гросмайстар.

Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут і адзінаццаць гадоў працавала на Віцебскім тэлевізійным заводзе. Удзельнічала ў стварэнні касмічнага карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Два гады была спартсменам-інструктарам, членам нацыянальнай зборнай па шашках у Дзяржкамспорце РБ.

З 2004 года працуе загадчыцай аддзялення шашак у СДЮШАР па шахматах і шашках ў Санкт-Пецярбургу, інструктарам-метадыстам, трэнерам-выкладчыкам па шашках. Распрацавала праграму падрыхтоўкі шашыстаў у СДЮШАР. Падрыхтавала шмат высокакваліфікаваных спартсменаў. У тым ліку пераможцаў і прызёраў першынстваў Расіі, Еўропы, свету — Віктара Ягорава і Кацярыну Іванову, а таксама маладое пакаленне — Марыю Крыскевіч, Дзмітрыя Мельнікава, Андрэя Усманава.

Пры непасрэдным удзеле Антаніны Леанідаўны ў 2008 годзе была адкрыта спецыялізацыя «шашкі» ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта. Яна распрацавала вучэбна-метадычны комплекс падрыхтоўкі бакалаўраў па дысцыпліне «Тэорыя і методыка выбранай спецыялізацыі — шашкі»[1].

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіянат свету 2003 года (Санкт-Пецярбург) — 1 месца
  • Чэмпіянат свету 2005 года (Днепрадзяржынск) — 1 месца

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • За вялікі ўклад у развіццё шашак узнагароджана знакам «Выдатнік спартыўнай культуры і спорту».

Зноскі