Антаніна Уладзіміраўна Кошаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антаніна Уладзіміраўна Кошаль
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 20 лістапада 1954(1954-11-20) (69 гадоў)
Грамадзянства
Рост 154 см
Вага 40 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антаніна Уладзіміраўна Кошаль (нар. 24 лістапада 1954, Смалявічы, Мінская вобласць, БССР) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка (Мюнхен, 1972), Заслужаны трэнер БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У юнацтве марыла стаць балерынай, але прайшла трэці тур адбору ў харэаграфічнае вучылішча пры Тэатры оперы і балета, таму вырашыла паспрабаваць сябе ў гімнастыцы. Некалькі першых гадоў спартсменка трэніравалася пад кіраўніцтвам трэнера Віталя Зіцырмана ў Смалявічах, а ў трынаццацігадовым узросце трапіла да Віктара Хамутава і працягнула навучанне ў Мінскай спартыўнай школе.

Першага прыкметнага поспеху Антаніна Кошаль дамаглася ў 1970 годзе — тады пятнаццацігадовая спартсменка вызначылася на моладзевым першынстве СССР, чатыры разы заняўшы першыя месцы. Пасля гэтага яе запрасілі ў нацыянальную зборную, якая вяла падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.

У красавіку 1972 года напярэдадні апошняга адборачнага чэмпіянату СССР у Маскве Антаніна адчула рэзкае недамаганне, тэмпература паднялася да 39 градусаў. Аднак спартсменка мабілізавалася, стабільна адпрацавала ўсе снарады і заняла шостае месца. Менавіта тады галоўны трэнер савецкай зборнай па гімнастыцы і шматразовая алімпійская чэмпіёнка Ларыса Латыніна прыняла рашэнне ўключыць Антаніну Кошаль у склад сямі спартсменак, якія прадставяць СССР на гульнях у ФРГ. Аднак толькі шэсць гімнастак мелі права выйсці на памост і трэнеры да апошняга выбіралі паміж Нінай Дронавай з Грузіі і Антанінай Кошаль з Беларусі. Урэшце выбралі беларускую спартсменку. На Антаніне Кошаль была вялікая адказнасць, бо яна першай выходзіла на памост у вольных практыкаваннях і на бервяне і мусіла задаць патрэбны тон для каманднага поспеху. Яна адолела гэтую задачу, каманда СССР па спартыўнай гімнастыцы перамагла[1].

Як адзначала ў інтэрв’ю Кошаль, пасля Алімпійскіх гульняў яна «была выціснутая як лімон», таму перад наступнай Алімпіядай у 1975 годзе яна з гонарам пакінула памост пасля другой перамогі ў камандным заліку на Спартакіядзе народаў СССР і перайшла на трэнерскую працу.

Антаніна Кошаль працавала дзяржаўным трэнерам у Міністэрстве спорту і турызму, была намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, старшым трэнерам нацыянальнай каманды. З 2011 года ўзначальвае грамадскае аб’яднанне «Ветэраны фізічнай культуры і спорту».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён гульняў XX Алімпіяды 1972 г. у Мюнхене, ФРГ (каманднае першынство).
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР 1972 г. (брусы).
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1972 г. (мнагабор’е).
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР 1973 г. (мнагабор’е).
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1974 г. (апорны скачок).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі