Антанін Беневіц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антанін Беневіц
чэшск.: Antonín Bennewitz
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 сакавіка 1833(1833-03-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1926(1926-05-29)[1][2] (93 гады)
Месца смерці
Краіна  Аўстрыйская імперыя,  Аўстра-Венгрыя,  Чэхаславакія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Moritz Mildner[d][3]
Прафесіі
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Otakar Ševčík[d], Іозеф Сук і Karel Hoffmann[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́нтанін Бе́невіц (чэшск.: і ням.: Antonín Bennewitz; 26 сакавіка 1833 — 29 мая 1926) — чэшскі скрыпач, дырыжор і музычны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын немца і чэшкі. У 1852 годзе скончыў Пражскую кансерваторыю па класе Морыца Мільднера. У 1852—1861 гадах — скрыпач пражскага Саслоўнага тэатра, адначасова выступаў у розных еўрапейскіх краінах як саліст. У якасці ансамблевага выканаўцы браў удзел у прэм'еры Фартэпіяннага трыа Бедржыха Сметаны Op. 15 3 снежня 1855 года (з віяланчэлістам Юліусам Гольтэрманам і аўтарам у партыі фартэпіяна); у далейшым іграў першую скрыпку ў струнным квартэце Піксіса, змяніўшы за пультам свайго настаўніка Мільднера[4]. Як дырыжор упершыню выканаў, у прыватнасці, сімфанічныя паэмы Антаніна Дворжака «Вадзянік», «Паўдзённіца» і «Залаты калаўрот» у напаўпрыватным канцэрце 3 чэрвеня 1896 года[5].

З 1865 года — прафесар Пражскай кансерваторыі, а ў 1882—1901 гадах яе дырэктар; афіцыйны сайт Пражскай кансерваторыі называе перыяд кіраўніцтва Беневіца «залатым часам»[6]. Ён быў адным з заснавальнікаў Kammermusikverein, чые нацыянальныя ідэалы заахвоцілі Бедржыха Сметану напісаць свой струнны квартэт e-moll «З майго жыцця»[7].

Да вучняў Беневіца належалі найбуйнейшыя чэшскія музыканты мяжы XIX—XX стагоддзяў: Отакар Шэўчык, Франц Легар, Оскар Недбал, Ёзеф Сук, Францішак Ондржычак, Карал Галірж і інш., рускі кампазітар чэшскага паходжання Андрэй Кадлец

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. http://www.blokmuz.nl/muziekgeschiedenis/Comp1850.html
  4. Bedrich Smetana. web.archive.org (26 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2009. Праверана 20 верасня 2020.
  5. Černušák, Gracián; Štědroň, Bohumír; Nováček, Zdenko. Československý hudební slovník. — Státní hudební vydavatelství. — p. 83 с.
  6. Stručná historie Pražské konzervatoře (чэшск.)
  7. Robin Stowell, Jonathan Cross. The Cambridge Companion to the String Quartet. — Cambridge University Press, 2003-11-13. — 394 с. — ISBN 978-0-521-00042-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 64. — ISBN 5-85270-033-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]