Антанін Янаўшак
Антанін Янаўшак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Antonín Janoušek | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 жніўня 1877 |
||||||
Смерць |
30 сакавіка 1941 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Jaroslav Janoušek[d] | ||||||
Партыя | ВКП, КП Чэхаславакіі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антанін Янаўшак (чэшск.: Antonín Janoušek; 22 жніўня 1877 года, Німбурк, Чэхія, — 30 сакавіка 1941 года) — дзеяч чэхаславацкага і сусветнага рабочага руху.
Янаўшак працаваў машынным манцёрам. У 1895 годзе ён уступіў у Чэхаславянскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. З 1906 года Янаўшак працаваў журналістам і быў рабочым-актывістам.
З 1918 года жыў у Будапешце, актыўна ўдзельнічаючы ў мясцовым рэвалюцыйным працэсе. У 1919 годзе Яноўшак узначаліў чэхаславацкую секцыю пры ЦК Венгерскай камуністычнай партыі. З 20 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года — старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савета Славацкай Cавецкай Рэспублікі.
У жніўні 1919 года, пасля падзення Савецкай улады ў Венгрыі і ўстанаўлення правай дыктатуры Міклаша Хорці быў зняволены ў турму, аднак у 1920 годзе перададзены чэхаславацкім уладам. У тым жа годзе прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў парламенце, дзе выставіў сваю кандыдатуру супраць Томаша Масарыка, але атрымаў толькі 2 дэпутацкія галасы.
У 1921 годзе спрабаваў нелегальна перабрацца ў Савецкі Саюз, але быў затрыманы і абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. У 1922 годзе з'ехаў у СССР. Янаўшак стаў прадстаўніком Чувашскай аўтаномнай вобласці ў Міжрабдапе, займаўся дапамогай галадаючым Чувашыі. Заснаваў дзіцячы дом імя У. І. Леніна ў Чэбаксарах. Імем Янаўшака названа вуліца ў гэтым горадзе[4]. Па некаторых дадзеных, стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій[5], па іншых — памёр натуральнай смерцю.
Зноскі
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Німбурку
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Чэхаславакіі
- Рэвалюцыянеры Славакіі
- Рэвалюцыянеры Венгрыі
- Камуністы Чэхіі і Славакіі
- Камуністы Венгрыі
- Марксісты
- Журналісты Чэхіі
- Журналісты Славакіі
- Палітыкі Славакіі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Постаці Чувашыі