Антан Берналак
Выгляд
| Антан Берналак | |
|---|---|
| славацк.: Anton Bernolák | |
| | |
| Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1762[1][2] ці 4 кастрычніка 1762[3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 студзеня 1813[1][4][…] (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мовазнавец, каталіцкі святар, пісьменнік, філолаг, святар |
| Навуковая сфера | лінгвістыка |
| Альма-матар | |
| Вядомы як | Аўтар першай кадыфікацыі славацкай мовы |
А́нтан Бе́рналак (славацк.: Anton Bernolák; 3 кастрычніка 1762, вёска Сланіца — 15 студзеня 1813, Нове Замкі) — славацкі філолаг і каталіцкі святар. Першым кадыфікаваў літаратурную славацкую мову.
Нарадзіўся ў сям'і земана-землеўладальніка на Орвае. Навучаўся ў 1774—1778 гг. у гімназіі ў Ружамберку, пазней у Браціславе, Трнаве і ўрэшце тэалогію ў Вене. У 1787 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Браціславе. Працаваў сакратаром архібіскупа, пасля быў святаром у новых Замках. У 1787 годзе выдаў першую кнігу на славацкай мове, у 1790 годзе першую граматыку, заснаваную на заходнеславацкіх дыялектах.
Зноскі
- ↑ а б Anton Bernolák // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anton Bernolák // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Bernolak, Anton von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 331.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антан Берналак