Антонаўка (Бранскі раён)
Вёска
Антонаўка
|
Антонаўка[2] (руск.: Анто́новка) — вёска ў Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Супонеўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле археалагічных даных, яшчэ ў IX—XIII стст. тут існавала баярская ці княжая сядзіба. Паселішча аднавілася прыкладна ў XVI стагоддзі (упершыню згадваецца ў 1623 годзе, таксама называлася Антонава). Да секулярызацыі (1764) Антонаўка з’яўлялася вотчынай Бранскага Пакроўскага сабора; пазней — «эканамічнае» паселішча. Была ў парафіі вёскі Супонева.
У XVII—XVIII стст. уваходзіла ў склад Падгароднага стану Бранскага павета; з 1861 па 1924 гады — у Супонеўскай воласці Бранскага (з 1921 — Бежыцкага) павета. У 1899 годзе была адкрыта царкоўна-прыходская школа.
У 1924—1929 гг. — у Бежыцкай воласці; з 1929 года ў Бранскім раёне. Да 1930-х гг. — цэнтр Антонаўскага сельсавета, потым да 1959 года ў Талмачоўскім сельсавеце, пазней у Супонеўскім.