Антоніа Дзі Натале
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Мянушка | Тота | |||||||||||||||
| Нарадзіўся |
13 кастрычніка 1977[1][2] (48 гадоў) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Рост | 170 см | |||||||||||||||
| Вага | 73 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Антоніа Дзі Натале (італ.: Antonio Di Natale; нар. 13 кастрычніка 1977, Неапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2012). Універсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзення. Ён адрозніваецца сваім дрыблінгам, хуткасцю і здольнасцю забіваць і ствараць галавыя моманты.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Дзі Натале з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клубах, пакуль не здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клуб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Серыі A, і Дзі Натале перайшоў ва «Удзінезэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніа стаў капітанам клуба. 5 лютага 2011 года ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніа забіў свой 100-ы мяч за «Удзінезэ» у матчах Серыі A, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масіма Вольты і Стэфана Лукіні і прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлукі Курчы вугал[3].
У сезоне 2010/11 Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 галоў за гульню. Гэта быў трэці працэнт паводле такога паказчыку ў Еўропе, пасля паказчыкаў Крыштыяну Раналду і Ліянеля Месі.
Пакінуў «Удзінезэ» ўлетку 2016 года і пазней у тым жа годзе абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турцыі. На Еўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пенальці ў чвэрцьфінале супраць іспанцаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Antonio Di Natale // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANTONIO DI NATALE // Argentine Soccer Database
- ↑ Ди Натале забил свой 100-й гол за "Удинезе" в серии А Архівавана 8 лютага 2011.. championat.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоніа Дзі Натале- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)