Антоніа Калебота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоніа Калебота
італ.: Antonio Calebotta, польск.: Antoni Calebota, лац.: Antonius Calebotta
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1784(1784-03-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1828
Месца працы:
Альма-матар:

Антоніа Калебота (італ.: Antonio Calebotta (Calebota), польск.: Antoni Calebotta (Callabotta), лац.: Antonius Calebota; 25 сакавіка, 1784, Італія) – ?) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

11 лютага 1814 г., будучы ўжо ксяндзом, уступіў у Таварыства Ісуса. У 1815 г. скончыў курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі і да самага закрыцця гэтай навучальнай установы займаў у ёй пасаду прафесара кананічнага права і царкоўнай і ўсеагульнай гісторыі[1].

Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) некаторы час знаходзіўся ў Аўстрыі і Германіі. У 1826 г. пераехаў на Галічыну, дзе паўторна ўступіў у Ордэн. Некаторы час займаў пасаду прафесара тэалогіі ў Старой Весі і Тынцы, але ў 1828 г. канчаткова пакінуў Таварыства Ісуса[2]. (Згодна з дадзенымі Л. Гжэбня, А. Калебота выйшаў з Ордэна ў 1827 г.[3])

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.