Антоніа Рынальдзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоніа Рынальдзі

Антоніа Рынальдзі(1709 — 10 красавіка 1794, Рым) — італьянскі архітэктар, які працаваў у Расійскай імперыі. Вучыўся ў Луіджы Ванвітэлі.

У Расійскай імперыі — з 1751 года, у 1756—1790 гадах прыдворны архітэктар. Збудаванні Рынальдзі адлюстроўваюць пераход ад складанасці аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі і пластычнага багацця дэталяў у архітэктуры барока (палац Пятра III, 1758—1762, Кітайскі палац, 1762—1768, павільён «Катальная горка», 1762—1774), дэкаратыўнасці ракако (інтэр'еры Кітайскага палаца) да характэрных для класіцызму спакойнай стрыманасці вонкавага аблічча будынка (палац у Гатчыне, 1766—1781, пазней перабудаваны; Мармуровы палац у Пецярбургу, 1768—1785). Усе пабудовы Рынальдзі адрозніваюцца высокім майстэрствам ўнутранага аздаблення і майстэрскім увядзеннем у архітэктурную кампазіцыю жывапісных і скульптурных пано.