Перайсці да зместу

Антоніа Філарэтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоніа Філарэтэ
Імя пры нараджэнні італ.: Antonio di Pietro Averlino
Род дзейнасці архітэктар, скульптар, медальер, мастацтвазнавец
Дата нараджэння каля 1400[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1469[1][3][…]
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоніа Філарэ́тэ (італ.: Filarete, уласнае Аверліна, Antonio di Pietro Averlino; каля 1400, г. Фларэнцыя, Італія — каля 1469) — італьянскі архітэктар, скульптар, тэарэтык архітэктуры эпохі Ранняга Адраджэння.

Вучыўся ў Фларэнцыі.

Стварыў бронзавую браму сабора Святога Пятра ў Рыме (1433—45). З 1447 ці 1448 працаваў у Мілане: галоўная вежа замка Кастэла Сфарцэска (1451—54), гіганцкі бальнічны комплекс Аспедале Маджорэ (з 1456).

Праект ідэальнага горада Сфарцынды

Яго гуманістычныя прынцыпы мастацтва (у будаўнічай і скульптурнай практыцы спалучаліся з прыёмамі позняй готыкі) найбольш ярка выявіліся ў «Трактаце пра архітэктуру» (1460—64), прысвечаным пераважна апісанню «Сфарцынды» — «ідэальнага горада», упісанага ў круг, з рэгулярнымі кварталамі, абкружанымі шматвугольнымі ўмацаваннямі, і галоўнай плошчай у цэнтры. У трактаце прыведзены таксама звесткі па геаметрыі, перспектыве, оптыцы, механіцы, нататкі пра рэканструкцыю антычных будынкаў.

Зноскі

  1. а б Antonio Filarete // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Antonio di Pietro Averlino Filarete // The Nelson-Atkins Museum of Art — 1933. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Romanini A. M. Antonio, detto Filarete Averlino // Dizionario Biografico degli Italiani — 1962. — Vol. 4. Праверана 9 кастрычніка 2017.