Антоній Хандзінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоній Хандзінскі
польск.: Antoni Chądzyński
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 1 студзеня 1687(1687-01-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 студзеня 1750(1750-01-13) (63 гады)
Месца смерці:
Месца працы:

Антоній Хандзінскі (польск.: Antoni Chądzyński; 1 студзеня 1687, Падляшша13 студзеня 1750, Віцебск) – дзеяч каталіцкага касцёлу і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 1 жніўня 1703 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Варшаве (1717–1718) і Плоцку (1718–1719), быў прэфектам школ у Мінску (1720–1721). Прафесар філасофіі (1721–1724) і маральнай тэалогіі (1724–1725) у Нясвіжы. Прафесар схаластычнай, пазітыўнай і палемічнай тэалогіі ў Пінску (1725–1727), Варшаве (1727–1728) і Віленскай акадэміі. Рэгент Папскай семінарыі і прафесар кананічнага права ў Вільні (1732–1734). Быў сакратаром правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса, а потым узначальваў езуіцкія калегіумы ў Мінску (1729–1732), Гродна (1734–1737), Полацку (1740–1743), Ломжы (1743–1744), Оршы (1744–1748), Мінску (1748–1749) і Віцебску (1749 – 1750).

Аўтар тэатральнай праграмы Regnator fluviorum Sarmatiae (Варшава, 1718). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па тэалогіі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.