Антоній Юзаф Сулістроўскі
Антоній Юзаф Сулістроўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Любіч | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Якуб Хамінскі[d] | ||||||
Пераемнік | Марцін Тэадор Аскерка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1702 | ||||||
Смерць | не раней за 19 лютага 1752 і не пазней за 12 лютага 1753 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сулістроўскія[d] | ||||||
Бацька | Міхал Сулістроўскі[d] | ||||||
Маці | Ганна са Стахоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Юдзіцкіх[d] і Соф’я з Юдзіцкіх[d] |
Антоній Юзаф Сулістроўскі (1702 — паміж 19 лютага 1752 і 12 лютага 1753) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (?—да 25 жніўня 1734), войскага ашмянскага (з 1713) і Ганны з Стахоўскіх (?—1740?).
Пасля смерці ў 1732 годзе караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III прыхільнік абрання на трон Станіслава Ляшчынскага. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1729 годзе. Пасол на соймы 1733, 1736, 1746, 1748. Палкоўнік Ашмянскага павета ў 1740, маршалак ашмянскі з 1744.
Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Занарач, Палачаны, Яхімаўшчына, Лужаны, Баркі), Вількамірскім павеце (Багданішкі), Рэчыцкім павеце (Свержань), Віленскім ваяводстве (Батвінішкі). Стараста якіскі, курклеўскі.
У 1752 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, жыў у Жодзішках.
Пахаваны 12 лютага 1753 года ў езуіцкім касцёле св. Яна ў Вільні.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У першым шлюбе (адбыўся да 26 мая 1726) з Тэрэзай з Юдыцкіх (?—1739), дачкой Міхала Аляксандра Юдыцкага, старасты ясвойнскага. Ад яе меў 3 сыноў і дачку:
- Феліцыян (22 мая 1729—14 снежня 1768), служыў у саксонскім войску, з 1751 езуіт;
- Юзаф (?—да 22 лістапада 1792), войскі ашмянскі з 1765;
- Даніэль (Давід; ?—да 22 студзеня 1752).
- Тэрэза Элеанора (?—пасля 28 студзеня 1794).
У другім шлюбе (адбыўся не пазней 1746) з Соф’яй з Юдыцкіх (?—1752), дачкой Антонія Юдыцкага, маршалка рэчыцкага, дзяцей не меў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
- Haratym Andrzej i Matsuk Andrei. Sulistrowski Antoni Józef // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 480—482.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Антоній Юзаф Сулістроўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»