Бету

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Бету
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антоніу Алберту Баштуш Пімпарэл
Нарадзіўся 1 мая 1982(1982-05-01)[1] (41 год)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1992—1995 Партугалія Понтэ Фрэяс
1995—2001 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Партугалія Спортынг (Лісабон) 0 (-0)
2001—2004   Партугалія Спортынг B 25 (-?)
2002—2003   Партугалія Каса Пія 38 (-?)
2004—2005 Партугалія Шавіш 0 (-0)
2005—2006 Партугалія Марку 51 (-53)
2006—2009 Партугалія Лейшойнш 56 (-63)
2009—2012 Партугалія Порту 12 (-13)
2011—2012   Румынія ЧФР 27 (-24)
2012—2013 Партугалія Брага 15 (-20)
2013   Іспанія Севілья 14 (-21)
2013—2016 Іспанія Севілья 55 (-73)
2016—2017 Партугалія Спортынг (Лісабон) 3 (-2)
2017—2020 Турцыя Гёзтэпэ 93 (-119)
2020—2021 Партугалія Лейшойнш 13 (-16)
2021 Партугалія Фарэнсі 11 (-16)
2022 Фінляндыя ХІФК 12 (-22)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Партугалія Партугалія (да 15) 5 (-?)
1999 Партугалія Партугалія (да 16) 3 (-?)
2000 Партугалія Партугалія (да 17) 2 (-3)
1999—2001 Партугалія Партугалія (да 18) 2 (-2)
2001—2002 Партугалія Партугалія (да 20) 2 (-?)
2002—2004 Партугалія Партугалія (да 21) 3 (-1)
2009—2018 Партугалія Партугалія 16 (-11)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анто́ніу Албе́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (парт.: António Alberto Bastos Pimparel; нар. 1 мая 1982, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2018).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бету з’яўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынга». Некалькі сезонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і не здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клуба і на поле ў складзе «ільвоў» не выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клубе «Каса Пія», дзе гуляў адзін сезон, знаходзячыся ў арэндзе.

У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бету зайграць не здолеў і яму зноў прыйшлося змяніць клуб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клубах, у 2009 годзе Бету перайшоў у склад «Порту». Сума трансферу склала 750 тысяч еўра.

У 2013 годзе Бету паводле дагавору арэнды перайшоў у склад іспанскага клуба «Севілья», каб замяніць у браме Дыега Лопеса, які сышоў у мадрыдскі «Рэал». Пасля сканчэння арэнднага пагаднення севільцы выкупілі кантракт іграка. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. У сезоне з-за траўмы 2015/16 страціў месца ў аснове, і па заканчэнні сезона ў маі 2016 года пакінуў клуб[2].

6 жніўня 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт са «Спортынгам»[3]. У складзе «Спортынга» быў другім брамнікам пасля Руй Патрысью, за сезон 2016/17 правёў 8 матчаў ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Гёзтэпэ», які пасля доўгага перапынку выйшаў у Супер Лігу[4]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў жніўні 2020 года.

У верасні 2020 года далучыўся да «Лейшойнша», а ў сакавіку 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Фарэнсі», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У лютым 2022 года перайшоў у фінскі ХІФК, пакінуў яго ў ліпені 2022 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бету дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сезона 2009/10 Бету быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Карлушам Кейрушам на чэмпіянат свету 2010 ў якасці аднаго з дублёраў Эдуарду.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»:

ЧФР Клуж:

«Брага»:

«Севілья»:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]