Антоніу Боржыс
Выгляд
Антоніу Боржыс да Фансека | |
---|---|
парт.: Antônio Borges da Fonseca | |
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 1808[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1872[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Бразільская імперыя |
Анто́ніу Бо́ржыс да Фансе́ка (парт.: Antônio Borges da Fonseca; 1808, Параіба — 1872, Назарэт) — бразільскі журналіст і рэвалюцыянер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Боржыс да Фансека атрымаў сярэднюю адукацыю ў Дыяцэзіяльнай семінарыі ў Аліндзе, пасля чаго адправіўся ў Германію, дзе скончыў юрыдычны факультэт. Пасля вяртання ў Бразілію далучыўся да рэспубліканскага руху і быў уцягнуты ў паўстанне 6 красавіка 1831 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.
У 1848 годзе Боржыс да Фансека стаў адным з кіраўнікоў паўстання ў Пернамбуку, больш вядомага як рэвалюцыя Прайэйра.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- MELO, Jerônimo Martiniano Figueira de, Autos do inquérito da Revolução Praieira, 1979, 465 pp., citado na página lix.
- SANTOS, Mário Márcio de Almeida, Um homem contra o Império: vita e lutas de Antônio Borges da Fonseca, 1995, 235 pp.
- BLAKE, Augusto Victorino Alves Sacramento Blake. Diccionario bibliographico brazileiro. 7 vols, 1883.