Антоніу Гансалвіс Дыяс
Антоніу Гансалвіс Дыяс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1823[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1864[1][2][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, тэатразнавец, журналіст, этнолаг, адвакат, выкладчык універсітэта, гісторык |
Кірунак | Q10364240? і artistic indianism[d] |
Мова твораў | партугальская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніу Ганса́лвіс Ды́яс (парт.: Antônio Gonçalves Dias; 1823—1864) — бразільскі паэт і драматург.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік рамантычнай паэзіі, адзін з першых індыяністаў. У яго творчасці класічныя формы спалучаны з нацыянальнай тэматыкай. Звяртаўся да гісторыі, быту і фальклору індзейцаў: зборнікі «Першыя песні» (1846), «Другія песні» (1848), «Апошнія песні» (1851), паэма «І Жука—Пірама» (1851) і інш. Пафас яго паэзіі — захапленне прыгажосцю роднай краіны, высакародствам яе спрадвечных жыхароў (індзейцаў), суровай чысцінёй іх звычаяў. Яго патрыятычная, прыродаапісальная і інтымная лірыка часам прасякнута трагічным светаадчуваннем (вершы «Песня выгнання», «Калі паміраюць ад кахання…» і інш.). У зборніку «Сексціны брата Антона» (1848), п’есах «Паткуць», «Беатрычэ Чэнчы» (абедзве 1843), «Донна Леанор ды Мендоса» (1847) адлюстраваў побыт сярэдневяковай Еўропы. Вядомы як гісторык, этнограф і мовазнавец.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Itaú Cultural Gonçalves Dias // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Antonio Goncalves Dias // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antônio Gonçalves Dias // Encyclopædia Britannica
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гансалвіс Дыяс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).