Антоніу Кошта
Антоніу Луіс Сантас да Кошта (парт.: António Luís Santos da Costa; нар. 17 ліпеня 1961, Лісабон) — партугальскі юрыст і палітык.
Вучыўся на факультэце права Лісабонскага ўніверсітэта. З маладых гадоў удзельнічае ў дзейнасці Сацыялістычнай партыі. Працаваў у апараце будучага прэзідэнта Партугаліі Жоржу Сампаё. У 80-х узначальваў арганізацыю студэнтаў і яе друкаваны орган. Вёў адвакацкую практыку.
Уваходзіў у гарадскі савет Лісабона, а з 1991 года ён быў сябрам Асамблеі Рэспублікі. Працаваў у якасці парламенцкага дзяржсакратара, з 1995 па 1997 — міністра па парламенцкіх справах. Тады на працягу двух гадоў, ён быў таксама міністрам юстыцыі, і, нарэшце, з 1999 па 2002, дзяржаўным міністрам. Кіраваў парламенцкай фракцыяй Сацыялістычнай партыі.
У 2004 годзе атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага парламента. Ён быў членам групы сацыялістаў і віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента. У 2005 стаў міністрам унутраных справаў ва ўрадзе Жазэ Сакратэша.
Сышоў з урада ў 2007 годзе, пасля абрання на пасаду мэра Лісабона (пераабраны ў 2009). У 2014 годзе стаў лідарам партугальскіх сацыялістаў.
У выніку пагаднення паміж Сацыялістычнай партыяй і левымі партыямі — Камуністычнай партыяй Партугаліі, «Зялёнымі» і Левым блокам — парламент падтрымаў сацыялістычны ўрад на чале з Антоніа Кошта, які быў прызначаны прэм'ер-міністрам прэзідэнтам Каваку Сілва 24 лістапада 2015 года і стаў прэм'ер-міністрам 26 лістапада.
Зноскі
- ↑ António Luís Santos da Costa // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antonio Santos da Costa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20190616154814/http://www.cm-lisboa.pt/fileadmin/MUNICIPIO/galeria/Presidente_antonio_costa.pdf
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Міністры замежных спраў Партугаліі
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Выпускнікі Лісабонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу 1 класа
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 3 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Асобы
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Прэм’ер-міністры Партугаліі