Антонія Ёрансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антонія Ёрансан
Род дзейнасці футбаліст
Дата нараджэння 16 верасня 1990(1990-09-16)[1] (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антонія Ёрансан (швед. Antonia Göransson, нар. 16 верасня 1990 г., Стакгольм) — шведская футбалістка, паўабаронца нямецкага клуба «Турбінэ» (Патсдам) і зборнай Швецыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У маладосці выступала за пяць клубаў, самым папулярным з якіх стаў «Мальмё». Летам 2008 года дэбютавала ў складзе «Кристианстадса» ў чэмпіянаце Швецыі. Выступала за яго на працягу двух гадоў, забіўшы ў 35 афіцыйных матчах 25 галоў. У сезоне 2010/2011 з’явілася ў нямецкім чэмпіянаце ў складзе «Гамбурга», заняўшы з ім чацвёртае месца. У 2011 годзе была выкупленая Патсдамскай «Турбінай», з якой ў 2012 годзе выйграла чэмпіянат Германіі.

У зборнай[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай гуляе з 2010 года. На чэмпіянаце свету 2011 года з Сафіяй Якабсан склала ўдарны дуэт ў атацы — абедзве забілі па два мячы. У выніку шведская зборная заваявала бронзавыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету. У 2012 годзе Антонія ўвайшла ў склад зборнай на Алімпійскіх гульнях.

Зноскі

  1. Antonia Göransson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.