Перайсці да зместу

Антонія Джонсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антонія Джонсан
шведск.: Antonia Margaret Ax:son Johnson
Род дзейнасці прадпрымальніца, палітык
Дата нараджэння 6 верасня 1943(1943-09-06) (81 год)
Месца нараджэння Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя, Сцяг ЗША ЗША
Бацька Axel Ax:son Johnson[d]
Муж Nils Mörner[d] і Göran Ennerfelt[d]
Дзеці Caroline Berg[d] і Sophie Mörner[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Knight Grand Cross of the Order of Vasa
Сайт axeljohnson.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антонія Маргарэт Аксельсан Джонсан (Ёнсан) (шведск.: Antonia Margaret Ax:son Johnson; род. 6 верасня 1943, Нью-Ёрк) — шведская прадпрымальніца, адна з найбагацейшых жанчын Швецыі.

Па дадзеных часопіса Forbes, на 2018 год яе багацце ацэньваецца ў 6,3 млрд даляраў[1].

Двукроп'е ў прозвішчы Ax:son паказвае на скарачэнне ў шведскім стылі ад Аксельсан.

Антонія Джонсан скончыла французскую школу ў Стакгольме, а затым вучылася ў Рэдкліфскім каледжы ў ЗША.

У 1971 годзе яна атрымала ступень магістра па эканоміцы і псіхалогіі ў Стакгольмскім універсітэце.

З 1971 года працуе ў шведскай інвестыцыйнай кампаніі Axel Johnson AB, заснаванай у 1873 годзе яе прадзедам Акселем Джонсанам[2]. У 1982 годзе Антонія змяніла свайго бацьку на пасадзе кіраўніка кампаніі. У 2015 годзе яна сышла з пасады кіраўніка кампаніі, перадаўшы яго сваёй дачцэ Каралін Берг[3].

Джонсан валодае 50% акцый Axfood, адной з найбуйнейшых кампаній харчовай прамысловасці ў Скандынавіі. Яна таксама валодае конным заводам у горадзе Упландс-Весбю і з'яўляецца старшынёй шведскай асацыяцыі выездкі. Антонія замужам за Ёранам Эннерфельтам (нар. 1940), былым генеральным дырэктарам кампаніі Axel Johnson AB. У яе чацвёра дзяцей. Жыве ў Стакгольме.

  1. Антонія Джонсан. Forbes.

Зноскі