Антоні Арэшка (1800—1877)
| Антоні Арэшка | |
|---|---|
| Нараджэнне |
1805[1] |
| Смерць |
1877[2] |
| Род | Ажэшкі |
| Бацька | Адам Арэшка[d] |
| Маці | Альжбета з Войнаў[d] |
| Грамадзянства | |
| Член у | |
| Бітвы | |
Антоні Арэшка (польск.: Antoni Orzeszko, псеўданімы Іудак, Іудаш; 1805—1877[3]) — зямянін, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Арэшкаў. Нарадзіўся ў 1805 годзе ў сям'і Адама Арэшкі (нар. 1770), старосты рудкоўскага, і Альжбеты з Войнаў[4].
Атрымаў ад бацькі маёнтак Пешкаў Пінскага павета[3].
У час паўстання 1830—1831 гадоў адзін з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў у Пінскім павеце, удзельнічаў у баях. У 1831 годзе арыштаваны, высланы ў родавы маёнтак пад нагляд паліцыі. Устанавіў сувязь з Ш. Канарскім і створанай ім арганізацыяй Саюз польскага народа. У 1838 годзе арыштаваны, супрацоўнічаў са следствам. Сасланы ў Томск на 20 гадоў[3]. Пасля амністыі[3] вярнуўся ў 1858 годзе[4]. Паводле некаторых звестак вярнуўся ў Пешкі[3]. Паводле іншых станам на 1866 год пражываў у Пінску[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з першай жонкай Марыяна Умін[4] меў аднаго сына Леапольда[3] (нар. 1826), партупея-прапаршчыка Арэнбургскага лінейнага батальёна (1847)[4].
У шлюбе з другой жонкай Тэкляй Чарноцкай[4] меў сына Францішка[3] (нар. 1832)[4].
Паводле некаторых звестак меў дачку Камілу[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) — ISBN 9856099838
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж Ажэшкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ а б в г д е ё С. Рыбчонак. 125. АРЖЭШКІ гербу «KOPAБ» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.