Антоні Аскерка
Антоні Аскерка | ||
![]() Герб «Мурдэліа» | ||
| ||
---|---|---|
1726 — 1734 | ||
Папярэднік: | Антон Навасельскі | |
Пераемнік: | Багуслаў Незабытоўскі | |
Нараджэнне: | 1670 | |
Смерць: | 1734 | |
Род: | Аскеркі | |
Бацька: | Міхал Аскерка | |
Маці: | Канстанцыя Яленская | |
Жонка: | Ганна Грабоўская, Сафія Календа | |
Дзеці: |
Антоні Аскерка (каля 1670 — пасля 3 лістапада 1734) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мазырскі чашнік з 1697, маршалак з 1713, староста ў 1722—1724, вялікі пісар літоўскі ў 1724—1726, кашталян новагародскі з 1726; пасол на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1709—10.
Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі.
З-за таго, што згодна са шлюбнай дамовай ахрысціў свайго сына Міхала Стафана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўлення ўрадаў, маёнткаў і жыцця (прысуд адменены пасля пераходу сына ў каталіцтва).
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Сын Міхала Аскеркі і Канстанцыі Яленскай, унук Самуэля Аскеркі. Жанаты з Ганнай Грабоўскай, потым з Сафіяй Календай, меў сыноў Гервазыя Людвіка, Рафала Алойзы, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Аскеркі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 257. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)