Антоні Асяндоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоні Асяндоўскі
польск.: Antoni Ferdynand Ossendowski
Ferdynand Ossendowski.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Антон Марцінавіч Асяндоўскі
Дата нараджэння 27 мая (8 чэрвеня) 1878[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1945(1945-01-03)[5][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Zofia Iwanowska-Płoszko[d]
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці фізік, хімік, біёлаг, падарожнік-даследчык, антраполаг, мовазнавец, картограф, журналіст, пісьменнік, геолаг, біяхімік, геадэзіст, мінералог
Гады творчасці 1897—1939
Жанр апавяданне, аповесць, мемуары, раман
Мова твораў польская
Дэбют Аповесць «Хмара над Гангам» (1899, па-рас.), раман «Ноч» (1905, па-польску)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Ossendowski - signature.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Анто́ні Фердына́нд Асяндо́ўскі (1878; Люцын, цяпер Лудзенскі край, рэгіён Латгалія, Латвія — 1945; Гродзіск-Мазавецкі, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, журналіст, падарожнік, хімік, географ. Сябар Французскай акадэміі навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, Сарбоне. Напісаў 130 кніг, перакладзены на 142 мовы. Працаваў найбольш у жанры «падарожнага раману». Шмат падарожнічаў па краінах свету. Валодаў 8 мовамі (з іх кітайскай і мангольскай).

Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905. Да 1907 года — у вязніцы.

Ваяваў на баку белых у час грамадзянскай вайны ў Расіі. Дарадца адмірала Калчака.

У 1922 годзе вярнуўся ў Польшчу. У міжваенны перыяд чытаў лекцыі ў розных вышэйшых установах Польшчы. Кансультант ваеннай прамысловасці ў Міністэрстве ваенных спраў, эксперт у азіяцкіх пытаннях у Міністэрстве прамысловасці і гандлю.

Напісаў кнігу на англійскай мове пра падзеі ў Расіі ў час грамадзянскай вайны — «І звяры, і людзі, і богі», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Раман «Ленін» меў вялікую папулярнасць у Еўропе і паказваў сапраўдную сутнасць бальшавіцкага лідара.

Памёр незадоўга да вызвалення Варшавы ад нацыстаў. Перад смерцю знішчыў свой архіў. Савецкія спецслужбы не былі пэўныя, што Асяндоўскі не інсцэнаваў смерць. Адразу па прыходзе савецкіх войскаў супрацоўнікі НКУС правялі эксгумацыю цела Асяндоўскага, пасля расплюшчылі вочы нябожчыку і гэтак сфатаграфавалі.

Творы яго былі забаронены ў ПНР, імя не згадвалі энцыклапедыі, даваенныя кнігі вышукваліся і знішчаліся. Толькі пасля 1989 года творы пачалі перавыдавацца.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Chmura nad Gangesem
  • Noc — Уладзівасток 1905
  • W ludzkim pyle
  • Cień Ponurego Wschodu : (za kulisami życia rosyjskiego) — Варшава 1923, Варшава 1990
  • W Ludzkiej i Leśnej Kniei — Варшава 1923
  • Zwierzęta, ludze, bogowie (Przez kraj ludzi, bogów i zwierząt) — Варшава (1923), Познань (1927), рэпр. Беласток (1991), ISBN 83-85183-04-3
  • Cud Bogini Kwan-Non : z życia Japonji — Познань 1924
  • Najwyższy lot — Варшава 1924, Познань [1928]
  • Nieznanym Szlakiem : nowele — Познань 1924,.
  • Za Chińskim Murem — Варшава 1924
  • Od szczytu do otchłani : wspomnienia i szkice — Варшава 1925
  • Orlica — Warszawa 1925, Познань [1948]
  • Po Szerokim Świecie — Варшава 1925
  • Toreador w masce i inne opowieści — Познань 1925
  • Zbuntowane i zwyciężone — Варшава 1925
  • Czarny Czarownik: relacja z wyprawy do Afryki — Варшава 1926
  • Płomienna Północ — Львоў 1926
  • Pod Smaganiem Samumu — Познань 1926
  • Huragan — Варшава 1927
  • Niewolnicy Słońca: podróż przez zachodnią połać Afryki podzwrotnikowej w l. 1925/26 r. — Познань 1927
  • Wśród Czarnych — Львоў 1927
  • Na skrzyżowaniu dróg: nowele i szkice — Тчэў 1928
  • Pięć Minut po Północy — Познань 1928
  • Pod Polską Banderą — Львоў 1928
  • Sokół Pustyni — Познань 1928
  • Szkarłatny Kwiat Kamelii — Познань 1928
  • Wańko z Lisowa — Львоў 1928
  • Życie i Przygody Małpki — Львоў 1928
  • Lisowczycy : powieść historyczna — Познань 1929, Варшава 1990
  • Lenin — Poznań 1930, reprint: Wydawnictwo Alfa, ISBN 83-7001-354-6
  • Mali Zwycięzcy: (przygody dzieci w pustyni Szamo — Львоў 1930, Варшава 1991, repr. Гданьск (1991)
  • Miljoner «Y»: powieść o dzielnym Murzynku-sierocie — Варшава [ok. 1930]
  • Czao-Ra — Варшава 1931
  • Gasnące Ognie: podróż po Palestynie, Syrji, Mezopotamji — Познань 1931
  • Trębacz Cesarski — Miejsce Piastowe 1930]
  • Zagończyk — Lwów 1931
  • Zwierzyniec — Познань 1931
  • Okręty zbłąkane — Кракаў 1932
  • Syn Beliry — Варшава 1932
  • Daleka Podróż Boćka — Варшава 1932
  • Narodziny Lalki — Варшава 1932
  • Przygody Jurka W Afryce — Варшава 1932
  • Słoń Birara — Kraków 1932, Варшава 1958 i 1990
  • Staś Emigrant — Варшава 1932
  • W Krainie Niedźwiedzi — Варшава 1932
  • Afryka, Kraj i Ludzie — Варшава 1934
  • Polesie — Познань 1934
  • Pożółkły List — Варшава 1934
  • Mocni Ludzie — Львоў, Варшава [1935], Уроцлаў, Варшава [ok. 1946]
  • Nauczycielka — Познань 1935
  • Skarb Wysp Andamańskich — Варшава 1935
  • W Polskiej Dżungli — Варшава 1935
  • Aldo — Познань 1936
  • Iskry Spod Młota — Познань 1936
  • Bajeczki Niebajeczki — Чэнстахова 1936
  • Czarnoskórka — Познань 1936
  • Dimbo — 1936
  • Drobnoludki i Inne Dziwy — Чэнстахова 1936
  • Grzmot — Познань 1936
  • Huculszczyzna: Gorgany i Czarnohora — Познань 1936, Уроцлаў 1990
  • Kraczka — Познань 1936
  • Kosmacz — Познань 1936
  • Miś i Chicha — Познань 1936
  • Popielatka — Познань 1936
  • Puszcze Polskie — Познань 1936
  • Rudy Zbój — Познань 1936
  • Szympansiczka — Познань 1936
  • Młode Wino — Варшава 1937
  • Postrach Gór — Варшава 1937
  • Szanghaj — Познань 1937
  • Biesy — Познань 1938
  • Orły Podkarpackie — Пршэмысл 1938
  • Pierścień Z Krwawnikiem — Кракаў 1938
  • Pod Sztandarami Sobieskiego — Варшава 1938
  • Zygzaki — Познань 1938
  • Biały Kapitan — Познань 1939, Кракаў 1990
  • Cztery Cuda Polski — Варшава 1939
  • Karpaty i Podkarpacie — Познань 1939, рэпр. Libra, ISBN 83-89183-30-7
  • Jasnooki Łowca — Кракаў 1946
  • Wacek i Jego Pies — Познань 1947
  • Dzieje burzliwego okresu — Познань [ok. 1950]
  • Cadyk ben Beroki — Беласток 1992

Зноскі

  1. Чертков Л. Н. Оссендовский // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Ferdynand Antoni Ossendowski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Інтэрнэт-энцыклапедыя Праверана 13 лютага 2016.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120169118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анастасія Ільіна. «Яшчэ раз пра Уладзіміра Ільіча» (крытыка кнігі Ленін) // Arche 12//2008

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]