Перайсці да зместу

Антоні Вільгельм Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Вільгельм Радзівіл
польск.: Anton von Radziwill
польск.: Antoni Wilhelm Radziwiłł
Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла. Вільям Папэ, 1897. Нацыянальны музей у Варшаве
Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла. Вільям Папэ, 1897. Нацыянальны музей у Варшаве
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Нараджэнне 31 ліпеня 1833(1833-07-31)
Цепліцы, Чэхія
Смерць 16 снежня 1904(1904-12-16) (71 год)
Берлін, Германія
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл
Маці Мацільда фон Клары-Альдрынген
Жонка Марыя-Дарота Радзівіл з роду маркізаў дэ Кастэлян (?—1915)
Дзеці Георгій (Ежы) (1860—1914)
Альжбета (1861—1950)
Алена (1874—1958)
Станіслаў Вільгельм (1880—1920)
Грамадзянства
Адукацыя
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоні Вільгельм Радзівіл (Фрыдэрык Вільгельм Фердынанд Антоні; 31 ліпеня 1833, Цепліцы, Чэхія — 16 снежня 1904) — вайсковы дзеяч Прусіі. Генерал артылерыі (1889), XIV ардынат нясвіжскі, XI ардынат клецкі, меў вялікія зямельныя ўладанні ў Прусіі.

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Мацільды фон Клары-Альдрынген.

3 1852 на вайсковай службе ў Прусіі; У 18581861 гадах навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Берліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (18701771). Быў ад'ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.

У склад зямельных уладанняў Антонія—Вільгельма уваходзілі: Нясвіжская, Клецкая і Давыд-Гарадоцкая ардынацыі, свержаньскія маёнткі (атрыманы замест Мірскага графства ў адпаведнасці з дагаворам 1834 паміж Радзівіламі і князем Людвікам Вітгенштэйнам), графства Цімкавічы, маёнткі Грэск, Стваловічы, Поційкі, Буча і Чудзін (Маёнткі Буча і Чудзін былі набыты самім князем Антоніем-Вільгельмам). Князь меў капітал у каштоўных паперах, які захоўваўся у Берліне ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Да яго маёмасці залічваліся таксама 100 акцый фірмы «Union de la Presse Hispano—Americaine», якія захоўваліся ў Парыжы ў дэпо Бушэ Боран і штогод прыносілі дывідэнтаў на 1000 франкаў. Таксама князь меў іпатэчнае патрабаванне на 100 тыс. марак пад заклад маёнтка Клейн-Крыч, які належаў яго пляменнікам Льву і Антону Ржышчэўскім. У 1878 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[1].

У шлюбе з Марыяй Даротай дэ Кастэлян, якая валодала радавым маёнткам Кленіца (Кляйніц) у Сілезіі. У іх было 4 дзяцей. Дочкі Эльжбета (1861—1950), Алена (1874—1958) — выйшлі замуж за родных братоў, графаў Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Ад бацькі яны атрымалі ў спадчыну па 600 тыс. марак кожная, як было агаворана ў іх шлюбных кантрактах. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Малодшы сын князь Станіслаў Вільгельм (1880—1920) атрымаў Давыд-Гарадоцкую ардынацыю. Старэйшаму сыну князю Ежы Фрыдэрыку (1860—1914) дасталіся ўсе астатнія маёнткі.

Меў сыноў: Ежы Фрыдэрыка Радзівіла і Станіслава Вільгельма Радзівіла.

Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэння Нясвіжскага замка, стварыла побач з ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[2].

Зноскі

  1. Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
  2. Радзівіл Антоні Вільгельм // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 53.
  • Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Meyers Großes Konversations-Lexikon, Band 16. Leipzig 1908, S. 564 Digitalisat