Антоні Генрык Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Генрык Радзівіл
польск.: Antoni Henryk Radziwiłł
Anton Radzivił. Антон Радзівіл (J. Schröder, 1810).jpg
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Нараджэнне 13 чэрвеня 1775(1775-06-13)[1][2][…]
Смерць 7 красавіка 1833(1833-04-07)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Міхал Геранім Радзівіл
Маці Алена з Пшаздзецкіх[d]
Жонка Луіза Пруская[d][5]
Дзеці Вільгельм Радзівіл, Багуслаў Фрэдэрык Радзівіл[d], Эліза Радзівіл[d][6], Prince Ferdinand Radziwill[d][6] і Auguste Luise Wilhelmine Wanda Czartoryski[d][6]
Член у
Дзейнасць кампазітар, палітык, службовая асоба, мецэнат, філантроп, музыкант
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святых Маўрыкія і Лазара ордэн Святога Губерта ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла ордэн Белага арла Мальтыйскі ордэн Order of the Most Holy Annunciation ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Антоні Генрык Радзівіл

Антоні Генрык Радзівіл, польск.: Antoni Henryk Radziwiłł (13 чэрвеня 1775, Вільня — 7 красавіка 1833, Берлін) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.

Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Д. Г. Радзівіла стаў у 1814 ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815-33 намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнаньскім, генерал-паручнік.

Меў 4 дачок і сыноў Вільгельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. «Вільгельма Майстэра» І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.

Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да «Фауста» (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы «Беларускай капэлай», прэм'ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #115548149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Antoni Radziwiłł // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/radziwill-antoni/ Праверана 30 жніўня 2022.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скорабагатаў В. Беларускі «Фауст» // Спадчына. 1995. № 1;
  • Скорабагатаў В. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. № 4;
  • Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Мастацтва. 1995. № 8;
  • Собалева Н. «Геніяльная парывістая кампазіцыя…» // Мастацтва. 1995. № 9;
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
  • Almanach de Gotha, Perthes, Gotha
    • 77. Jg. (1840)
    • 124. Jg. (1887)
  • Ingvar Holm: Industrialismens scen. Ur revolutionernas och varumässormas teaterhistoria, Gebers, Stockholm 1979, ISBN 91-2006030-0
  • Bogdan Graf von Hutten-Czapski: Sechzig Jahre Politik und Gesellschaft, Mittler, Berlin 1936 (2 Bde.)
  • Szymon Konarski: Armorial de la noblesse polonaise titrée, Selbstverlag, Paris 1957
  • Tadeusz Nowakowski: Die Radziwills. Die Geschichte einer großen europäischen Familie, dtv, München 1975, ISBN 3-423-01102-5
  • Thekla von Schober: Unter fünf Königen und drei Kaisern. Unpolitische Erinnerungen einer alten Frau, Flemming, Glogau 1891

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]