Антоні Глушневіч
| Антоні Глушневіч | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | урач |
| Дата нараджэння | 1793[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Барысаў |
| Дата смерці | 1861[1][2] |
| Альма-матар | |
Антоні Глушневіч (польск. Antoni Hłuszniewicz, 1793, Барысаў - 5 жніўня 1861, Парыж) — дзеяч эміграцыі, лекар[3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1793 годзе ў Барысаве і меў малодшага брата Міхала. Скончыў Мінскую гімназію (1810), вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце ў Віленскім універсітэце, затым скончыў медыцынскі факультэт, у 1822 годзе атрымаў ступень доктара і пасяліўся на Валыні.
У 1830 годзе падарожнічаў з навуковымі мэтамі за мяжой, дзе атрымаў звесткі пра пачатак паўстання 1830-31 гг. і неадкладна вярнуўся. Працаваў у ваенным шпіталі Варшавы. 10 жніўня 1830 абраны дэпутатам варшаўскага сойма ад Барысаўскага павета.
Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю. Супрацоўнічаў з Іяхімам Лелевелем у Камітэце Польскага Народа, дзе быў ініцыятарам адрасу да англійскага парламенту (снежань 1831 года). Быў членам Таварыства літоўскіх і рускіх зямель[5].
Належаў да тайнага камітэта, заснаванага Я. Лелевелем і Юзафам Заліўскім, «Помста народа», але ў рэшце рэшт не падтрымаў партызанскую кампанію.
У 1835 на некаторы час за сваю палітычную і канспіратыўную актыўнасць быў высланы з Польшчы.
У 1835 годзе па ініцыятыве Лелевеля быў заснаваны Саюз дзяцей польскага народа, адным з членаў якога ён быў. З 1835 па 1838 год ён актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Польскага дэмакратычнага таварыства і ў Асацыяцыі польскай эміграцыі да 1846 года.
Удзельнічаў у стварэнні ў 1841 у Версалі так званая Версальска-Віленскай бібліятэкі. У пачатку 50-х гг., калі Гіпаліт Клімашэўскі выконваў абавязкі дырэктара Баціньѐльскай школы, Версальска-Віленская бібліятэка была пераведзена ў школьныя будынкі і аб’яднана з існаваўшай там бібліятэкай[6].
У 1845 стаў працаваць лекарам у польскай школы ў Батыньёлі, шмат сілаў аддаваў яе развіццю і з 1851 года ўваходзіў у раду школы.
З 1858 быў абраны віцэ-прэзідэнтам таварыства польскіх лекараў у Парыжу. У першым сшытку таварыства за 1858 год апублікаваў сваю працу пра каўтун.
Быў лекарам Юльюша Славацкага.
Не стварыў сям'і, памёр у Парыжы 5 жніўня 1861 года і быў пахаваны на могілках Манмартр.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 NUKAT — 2002.
- 1 2 Antoni Hłuszniewicz // Biblioteka Narodowa
- ↑ Гарбачова Вольга Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі : бібліяграфічны слоўнік. — Мінск: БДУ, 2004. — С. 110.
- ↑ Polski Słownik Biograficzny, Т. 9, s. 550-551.
- ↑ Матвейчык Дзмітрый. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830–1870-я гады). – Мінск: Лімарыус, 2011. С. 48.
- ↑ Гарбачова Вольга. Беларусь і Вялікая эміграцыя (1830-1860-я гг.) / В. В. Гарбачова // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мн: БДУ, 2007. – С. 106–109
