Антоні Міхал Пац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Міхал Пац
польск.: Antoni Michał Pac
POL COA Gozdawa.svg

пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
з 1740
пісар вялікі літоўскі
з 1750
староста барцянскі[d]

Нараджэнне 1722
Смерць 2 сакавіка 1774(1774-03-02)[1]
Род Пацы
Бацька Крыштаф Канстанцін Пац
Маці Барбара з Агінскіх[d]
Жонка Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][2]
Дзеці Міхал Пац[3], Ганна з Пацаў[d][3] і Юзэфа з Пацаў[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла

Антоні Міхал Пац (? — люты 1774) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Крыштофа Канстанціна Паца і Марыяны са Стадніцкіх.

Пісар вялікі літоўскі з 1750 года, пасол на соймы з 1740 года. Служыў у войску ВКЛ, палкоўнік, рэгіментар (камандзір) дывізіі з 1760 года.

Прыхільнік вялікага гетмана літоўскага М. К. Радзівіла, у 1763 годзе перайшоў на бок групоўкі князёў Чартарыйскіх, прыхільнік кандыдатуры Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які і быў выбраны каралём у 1764 годзе; у 1767 годзе зноў перайшоў у лагер Радзівілаў.

Валодаў мястэчкам Езна (Троцкі павет), дзе збудаваў шыкоўны палац, маёнткамі Галоўчын, Княжыцы, Рафалаў у Аршанскім павеце, Канюхі ў Ваўкавыскім павеце.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт жонкі Тэрэзы Барбары з Радзівілаў. 1756—1758

14 лютага 1744 года ажаніўся з Тэрэзай Барбарай з Радзівілаў (17141780), дачкой ваяводы навагрудскага Мікалая Фаўсціна Радзівіла (16881746) і Барбары з Завішаў (16901762). Дзеці:

Зноскі

  1. Lundy D. R. Count Antoni Michal Pac // The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]