Антоні Пацей
| Антоні Пацей | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| Герб «Вага» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі | ||||||
| Пераемнік | Людвік Пацей | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | |||||||
| Смерць |
16 лютага 1749 |
||||||
| Род | Пацеі | ||||||
| Бацька | Казімір Аляксандр Пацей | ||||||
| Маці | Ганна Тэрэза з Летаваў | ||||||
| Жонка | Разалія з Загароўскіх | ||||||
| Дзеці | Людвіка Ганарата | ||||||
Антоні Пацей (? — 16 лютага 1749) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1715—1729) і стражнік вялікі літоўскі (1729—1748). Быў таксама старостам ваўкавыскім, суражскім, радамысльскім і жыжморскім.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1730-х удзельнічаў у барацьбе магнатаў за спадчыну княгіні Людвікі Караліны Радзівіл і яе нашчадкаў (Нойбургскія маёнткі). У 1733 на элекцыйным сойме галасаваў за кандыдатуру караля Станіслава Ляшчынскага. На чале 8-тысячнай арміі выступіў супраць Аўгуста III, ваяваў з расійскім войскам, якое ўмацоўвала ўладу Аўгуста III у Літве, Беларусі і Польшчы. У 1735 эміграваў, у 1736 вярнуўся і прызнаў Аўгуста III.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Ажаніўся з Разаліяй Загароўскай, меў адзіную дачку Людвіку Ганарату (памерла каля 1786), жонку кіеўскага ваяводы Станіслава Любамірскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 420. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 30 кастрычніка 2013.