Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
Jump to navigation
Jump to search
Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі | ||
![]() Герб «Рох III» | ||
| ||
---|---|---|
1764 — 22 сакавіка 1772 | ||
Папярэднік | Міхал Антоні Сапега | |
Пераемнік | Іахім Храптовіч | |
Нараджэнне | 5 верасня 1718[1] | |
Смерць | 28 сакавіка 1772[1] (53 гады)
| |
Дынастыя | Q4377581? | |
Бацька | Аляксандр Пшаздзецкі | |
Маці | Канстанцыя Аляксандра Камінская | |
Жонка | Кацырына Агінская | |
Дзеці | Міхал Аўгуст Дамінік Канстанцыя Гелена Марыяна | |
Узнагароды |
Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі (1718 — 28 сакавіка 1772, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі пісар літоўскі з 1739, вялікі падчашы літоўскі з 1750, вялікі рэферэндар літоўскі з 1752, падканцлер літоўскі з 1764.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Аляксандра, кашталяна інфлянцкага і Канстанцыі Камінскай.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1739 быў маршалкам Трыбунала Літоўскага. З'яўляўся паслом на сеймы ў 1740 i 1744, 1748, 1750, 1752, 1754. Быў нясхільным староннікам Чартарыйскіх.
З'яўляўся адным з арганізатараў і правадыром генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764, браў удзел у канвакацыйным сойме. Удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
3 жніўня 1757 узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вяроўкін-Шэлюта У. Пшаздзецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 478. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Jerzy Dygdała. Antoni Tadeusz Przezdziecki // Polski Słownik Biograficzny, t. XXIX, 1986, s. 51-54.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1718 годзе
- Нарадзіліся ў Тракаі
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1772 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Род Пшаздзецкіх
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Падканцлеры літоўскія
- Рэферэндары вялікія літоўскія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Пісары вялікія літоўскія