Антон Аляксандравіч Семяновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Аляксандравіч Семяновіч
Дата нараджэння 23 ліпеня 1917(1917-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2000(2000-08-25) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Альма-матар

Антон Аляксандравіч Семяновіч (псеўд. Дзядзька з барадой; 5 жніўня (23 ліпеня) 1917, в. Шабунеўшчына, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня25 жніўня 2000) — беларускі літаратуразнавец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1954 г. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая як серадняцкая была раскулачана і высланая ў Котлас Архангельскай вобласці РСФСР, затым у Вялікі Усцюг. Антону, як непаўналетняму дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасяліўся ў сваякоў у в. Крупіца Мінскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі і ФЗН працаваў слюсарам на заводзе імя Варашылава ў Мінску (1934—1938). У 1938 г. паступіў у Мінскі педінстытут на літаратурны факультэт, дзе правучыўся да 1941 г. Напачатку вайны працаваў на гаспадарцы ў в. Шабунеўшчына, з кастрычніка 1943 г. сувязны партызанскага атрада імя Фурманава брыгады Ракасоўскага на Дзяржыншчыне. Пасля вайны працаваў на чыгунцы (1944). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1945). Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці (1945—1946), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1946—1949), працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1949—1963). З 1963 г. у Мінскім педагагічным інстытуце: дацэнт кафедры расійскай і замежнай літаратуры,з 1971 г. загадчык кафедры беларускай літаратуры, з 1992 г. прафесар-кансультант гэтай кафедры. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Друкаваўся з 1949 г. Даследаваў беларускую прозу і драматургію.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Проза Якуба Коласа. (Дооктябрьский период). Автореферат диссертации кандидата филологических наук. Минск. 1950.
  • Проза Якуба Коласа. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск 1953.
  • Кандрат Крапіва. Мінск. 1956.
  • Змітрок Бядуля. Мінск. 1960.
  • Беларуская драматургія. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск. 1961.
  • Кандрат Крапіва. Мінск. 1966.
  • Беларуская савецкая драматургія. 1917-1932. Мінск. 1968.
  • Ад вытокаў да сталасці. Беларуская драматургія 1917-1945 гг. Мінск. 1978.
  • Гісторыя беларускай савецкай драматургіі 1917-1955. Мінск. 1990.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савік Л. С. Семяновіч Антон. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 295.
  • Смольская В. У. Семяновіч Антон. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 295-297.
  • Семяновіч Антон Аляксандравіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. — С. 609.