Антон Аляксандравіч Старыкевіч
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
| Антон Аляксандравіч Старыкевіч | |
|---|---|
| Антон Аляксандравіч Старыкевіч | |
| Краіны: | |
| Дата нараджэння: | 14 чэрвеня 2002 (19 гадоў) |
| Званне: | 4 дан ФЕСА |
| Максімальны рэйтынг: | 2281 |
| Актуальны рэйтынг: | 2278 |
Антон Аляксандравіч Старыкевіч (нар. 14 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі шахматыст. Віцэ-чэмпіён свету па японскіх шахматах сёгі(руск.) бел. 2019 года[1]. На жнівень 2020 года займае 8 месца ў еўрапейскім спісе рэйтынгу Эла(руск.) бел.[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Ліцэй № 1 г. Мінска[3], пасля чаго паступіў на факультэт камп’ютарных сістэм і сетак у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі[4].
Кар’еру шахматыста пачынаў пад кіраўніцтвам Сяргея Лысенкі(руск.) бел.[4] ў секцыі пры Палацы дзяцей і моладзі. Наведвае клуб сёгі «Гінкамуры» ва Уруччы[5].
Разрады[правіць | правіць зыходнік]
- 2014: 8 кю(руск.) бел. ФЕСА
- 2015: 5 кю ФЕСА
- 2016 1 дан(руск.) бел. ФЕСА
- 2017: 2 дан ФЕСА
- 2018: 4 дан ФЕСА[6]
Турніры[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца шматразовым прызёрам беларускіх, еўрапейскіх і сусветных турніраў і чэмпіянатаў па сёгі[6].
- 2016 — бронзавы прызёр Young Generals Cup
- 2017 — сярэбраны прызёр Zhytomyr Shogi Open
- 2017 — бронзавы прызёр 9th Cup of Ambassador of Japan in Moscow
- 2017 — пераможца Minsk Shogi Cup
- 2017 — сярэбраны прызёр Minsk Youth Shogi Cup
- 2018 — пераможца Belarusian Under-14 Shogi Championship
- 2018 — бронзавы прызёр Belarusian Open Shogi Championship
- 2018 — бронзавы прызёр II Odessa Summer Shogi
- 2018 — срэбраны прызёр European Youth Shogi Championship
- 2018 — пераможца Minsk Shogi Open
- 2018 — пераможца SESHIN Open Shogi Tournament
- 2018 — пераможца Minsk Shogi Cup
- 2019 — пераможца Belarusian Under-18 Shogi Championship
- 2019 — срэбны прызёр Young Generals Cup
- 2019 — пераможца European Youth Shogi Championship
- 2019 — сярэбраны прызёр European & World Open Shogi Championships
- 2019 — сярэбраны прызёр Minsk Shogi Cup
- 2020 — бронзавы прызер Адкрытага чэмпіянату па сёгі Рэспублікі Беларусь[7]
- 2020 — пераможца Belarusian Under-18 Shogi Championship
- 2021 — бронзавы прызёр European Shogi Championship (ESC)[8]
- 2021 — сярэбраны прызёр Адкрытага першынства свету па сёгі 2020 (WOSC)[8][9]
- 2021 — пераможца Чэмпіянату па хуткіх сёгі[8][10]
Зноскі
- ↑ Разное. 17-летний белорус Антон Старикевич стал вице-чемпионом мира по сеги (руск.)
- ↑ Rating list for 2020-08-29
- ↑ Поздравляем выпускника ГУО «Лицей № 1 г. Минска» Антона Старикевича — на Чемпионате мира по японским шахматам сёги 2019 года он занял второе место! (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 Первокурсник БГУИР стал вице-чемпионом мира по японским шахматам (руск.)
- ↑ РЕБЯТА С НАШЕГО ДВОРА. Вице-чемпион мира по сеги: холодный расчет поможет победить в шахматах (руск.)
- ↑ 6,0 6,1 FESA profile
- ↑ ЯПОНСКИЕ ШАХМАТЫ СЁГИ Архівавана 13 мая 2021. (руск.)
- ↑ 8,0 8,1 8,2 European Shogi Championship (ESC)
- ↑ Sergey Korchitsky European Champion 2021 and winner of WOSC in Minsk (англ.)
- ↑ Итоги ESC/WOSC 2020 (руск.)