Антон Аляксеевіч Сучкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Сучкоў
Поўнае імя Антон Аляксеевіч Сучкоў
Нарадзіўся 29 мая 2002(2002-05-29)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Нёман (Гродна) 44 (5)
2022   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 9 (6)
2024—   Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023

Антон Сучкоў (нар. 29 мая 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана») і моладзевай зборнай Беларусі.

Сын футбаліста нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксея Сучкова.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней трапіў у юнацкую каманду гродзенскага «Нёмана». У жніўні 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2] і пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

Сезон 2022 пачынаў у «Нёмане», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёман»[4]. У 2022 годзе з’яўляўся ў аснове гродзенцаў нерэгулярна, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да лета 2024 года[5].

У лютым 2024 года зноў быў арандаваны «Нафтанам»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Нёман Беларусь 3 0
2019 дубль Нёман Беларусь 18 1
2020 Д1 Нёман Беларусь 2 0
2021 Д1 Нёман Беларусь 10 2
2022 (пач.) дубль Нёман Беларусь 1 0
2022 (1) Д2 Нафтан Беларусь 9 6
2022 (2) Д1 Нёман Беларусь 10 0
2023 Д1 Нёман Беларусь 22 3

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/367.html
  2. Сын Алексея Сучкова подписал первый профессиональный контракт с "Неманом" (руск.). football.by (10 жніўня 2018). Праверана 9 чэрвеня 2023.
  3. "Неман" отдал Сучкова в аренду "Нафтану" (руск.). football.by (29 сакавіка 2022). Праверана 9 чэрвеня 2023.
  4. "Неман" отозвал из аренды Сучкова (руск.). football.by (14 ліпеня 2022). Праверана 9 чэрвеня 2023.
  5. Антон Сучков продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
  6. Антон Сучков отдан "Неманом" в аренду (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]