Антон Анатолевіч Галянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Антон Галянкоў
Anton Golenkov2.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Анатолевіч Галянкоў
Нарадзіўся 17 снежня 1989(1989-12-17)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Расіі Расія
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Крыма Севастопаль
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 Сцяг Украіны Арсенал (Белая Царква) 4 (1)
2008 Сцяг Украіны Чарнаморнафтагаз (Сімферопаль) 2 (1)
2008 Сцяг Украіны Фенікс-Ільічовец (Калініна) 17 (3)
2009 — 2010 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 0 (0)
2011 — 2013 Сцяг Украіны Мікалаеў 63 (8)
2014 — 2015 Сцяг Украіны Александрыя 40 (2)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (2)
2017 — Сцяг Крыма Севастопаль

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21.02.2017.


Антон Галянкоў (нар. 17 снежня 1989, Карэіз, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Севастопаль».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Антон Галянкоў нарадзіўся ў Карэізе, недалёка ад Ялты. Футболам пачынаў займацца ў шостым класе, пайшоўшы па слядах старэйшага брата, які наведваў на той момант секцыю па футболе. Пасля завяршэння навучання 2,5 года гуляў за аматарскі клуб «Чарнаморнафтагаз» (Сімферопаль) у чэмпіянаце Крыма. Пасля гэтага быў запрошаны ў «Фенікс-Ільічовец»» (Калініна), які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны. Далей Галянкоў 1,5 гады гуляў у дублюючым складзе запарожскага «Металурга».

«Мікалаеў»[правіць | правіць зыходнік]

Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад каманды Прэм'ер-лігі, Галянкоў вярнуўся ў першынство Крыма, дзе яго знайшоў трэнер МФК «Мікалаеў» Руслан Забранскі[2]. У сезоне 2010/11, калі мікалаеўцы аформілі вяртанне ў Першую лігу, Галянкоў згуляў усяго ў трох матчах, але ўжо ў сезоне 2012/13, калі «карабелы» заваявалі высокае 5-е месца ў Першай лізе, паўабаронца з’яўляўся ў Мікалаеве адным з найважнейшых ігракоў атакі. Спалучаў у сваёй гульні хуткасць і агрэсію, галявы нюх і калектывізм[3]. У тым сезоне крымскі футбаліст правёў найбольшы час на поле сярод усіх сваіх партнёраў, а ў апытанні партала UA-Футбол галоўны трэнер і капітан «карабелаў» адзначылі яго, як аднаго з найлепшых выканаўцаў усяго чэмпіянату[4]. Партал football.ua аддаў яму 3-е месца на пазіцыі правы паўабаронца Першай лігі сезону 2012/13[5], а газета «Николаевские новости» назвала найлепшым іграком сезона ў складзе МФК «Мікалаеў»[6].

Пасля паспяховага сезону на трэнерскім мастку «карабелаў» Забранскага нечакана змяніў Алег Федарчук. Новы трэнер далучыў да асноўнага складу «Мікалаева» новых ігракоў, але лідараў мінулага сезону — Галянкова і Чорнага — пакінуў у камандзе. Пасля чарады няўдалых матчаў Федарчук абвінаваціў гэтых ігракоў у дрэннай гульні і нежаданні працягваць кар’еру ў камандзе. З часам трэнер прыбраў былых лідараў не толькі з асноўнага складу, але і наогул з заяўкі. Бліжэй да зімы пасля датэрміновага сыходу Федарчука на чале каманды быў пастаўлены памагаты не столькі яго, колькі Забранскага — Уладзімір Панамарэнка. Ён вярнуў у асноўны склад і Чорнага, і Галянкова, і ў выніку «карабелы» здабылі перамогу над адным з лідараў чэмпіянату, ахтырскім «Нафтавіком» у гасцях[7].

«Александрыя»[правіць | правіць зыходнік]

Зімой Галянкоў у статусе вольнага агента пакінуў праблемны МФК «Мікалаеў». Праходзіў прагляд у львоўскіх «Карпатах»[8], але ў выніку разам з Чорным перабраўся ў склад аднаго з лідараў Першай лігі — «Александрыі»[9]. З гэтай камандай паўабаронца стаў спачатку срэбраным прызёрам, а ў наступным сезоне — і пераможцам Першай лігі.

19 ліпеня 2015 года ў першым туры чэмпіянату Украіны 2015/16 у гульні супраць данецкага «Шахцёра» дэбютаваў у Прэм'ер-лізе. 27 снежня таго ж года стала вядома, што футбаліст вырашыў не працягваць кантракт з «Александрыяй», жадаючы працягнуць кар’еру ў іншым клубе[10].

«Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[11]. У жодзінскім клубе гуляў у аснове ў якасці флангавага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].

«Севастопаль»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2017 года стаў іграком крымскага клуба «Севастопаль»[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Anton Golenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Забранський: «МФК Миколаїв отримав атестат і спокійно готується до сезону» (укр.) . Артур Валерко, Football.ua (2 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2015.
  3. Первая лига. Итоги сезона. МФК «Николаев» (руск.) . Артур Валерко, Football.ua (24 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014.
  4. Первая лига. Весенние итоги. МФК «Николаев» (руск.) . Александр Рыженко, UA-Футбол (6 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2014.
  5. Первая лига. Сборная сезона (руск.) . Артур Валерко, Football.ua (16 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014.
  6. Антон Голенков — лучший игрок МФК «Николаев» (руск.) . «Николаевские новости» (17 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014.
  7. Как «мажоры» из МФК «Николаев» «слили» Федорчука (руск.) . Вадим Богданов, Преступности НЕТ (15 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2015.
  8. Антон Голенков покинул и приценится к Премьер-лиге (руск.) . «НикСпорт» (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014.
  9. Официально. Чорний, Голенков и Озаркив — футболисты «Александрии» (руск.) . FootBoom.com (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014.
  10. Юрий Самоткан Антон Голенков может перейти в «Уфу» (руск.) . FootBoom.com (27 снежня 2015). Праверана 27 снежня 2015.
  11. Антон Голенков и Владимир Щербо пополнили ряды "Торпедо-БелАЗ". football.by.
  12. Голенков покинул «Торпедо-БелАЗ». by.tribuna.com.
  13. Украинец принял российское гражданство и будет выступать в чемпионате Крыма. sport.bigmir.net.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]