Антон Андрэевіч Смольскі
| | |||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||
| Поўнае імя | Антон Андрэевіч Смольскі | ||||||||||||
| Нарадзіўся |
16 снежня 1996[1] (29 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Пражыванне | Мінск, Беларусь | ||||||||||||
| Клуб | СК УС РБ | ||||||||||||
| Рост/Вага | 177 см / 71 кг | ||||||||||||
| Адукацыя | аўтатрактарны факультэт БНТУ (2019) | ||||||||||||
| Трапнасць стральбы | |||||||||||||
| Паводле даных за | 2021/22 | ||||||||||||
| Агульная трапнасць | 89 % | ||||||||||||
| Лежачы | 86 % | ||||||||||||
| Стоячы | 92 % | ||||||||||||
| Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||
| Гонак | 58 | ||||||||||||
| Асабістых подыумаў |
3 ( |
||||||||||||
| Подыумаў у эстафетах |
2 ( |
||||||||||||
|
|||||||||||||
Анто́н Андрэ́евіч Смо́льскі (нар. 16 снежня 1996, в. Пясочнае[2], Капыльскі раён) — беларускі біятланіст. Сярэбраны прызёр XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 у індывідуальнай гонцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біятлонам займаецца з 12 гадоў. Выхаванец Капыльскай СДЮШАР, першы трэнер — Анатоль Сянюк. Неаднаразова станавіўся прызёрам дзіцячых і юнацкіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Скончыў сярэднюю школу № 2 імя Ц. Гартнага г. Капыля і аўтатрактарны факультэт БНТУ завочна (2019)[3][4].
У 2014 годзе трапіў у юніёрскую каманду Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»[4]. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне з 2017 года. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 2018 года.
У 2023 годзе стаў заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь[5].
Разведзены, мае дачку ад першага шлюба.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2015 года ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў. У лютым 2017 года заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Брэзна-Осрблі. У пагоні на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі пяць разоў даў пудла, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў[6]. У тым жа годзе на летнім чэмпіянаце свету сярод юніёраў заваяваў бронзу ў змяшанай эстафеце. Станавіўся прызёрам этапа юніёрскага Кубка IBU ў эстафеце.
У сезоне 2016/17 дэбютаваў у спаборніцтвах сярод дарослых на Кубку IBU. Лепшы вынік па стане на сакавік 2020 года — 14-е месца ў гонцы пераследу. Прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года, заняў 57-е месца ў спрынце. На Кубку свету дэбютаваў у лістападзе 2017 года на этапе ў Эстэрсундзе ў змешанай эстафеце, заняў са сваёй зборнай 11-е месца. Першую асабістую гонку правёў у снежні 2017 года на этапе ў Ансі, заняў 90-е месца ў спрынце.
Увайшоў у склад беларускай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, да таго часу правёў толькі дзве асабістыя гонкі Кубка свету і не набіраў у іх ачкоў. На Алімпіядзе заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е — у гонцы пераследу і восьмае — у эстафеце[7].
На Чэмпіянаце свету 2020 года найлепшым ягоным вынікам стала 15-е месца ў спрынце.
На час выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Антон Смольскі лічыўся лідарам нацыянальнай каманды. Ён заняў другое месца у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі, не дапусціўшы пры стральбе ніводнага промаху. Ягоны медаль стаў першай узнагародай беларускіх атлетаў на гэтых спаборніцтвах і першым з 2010 года медалём мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне[8].
Вынікі выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Спаборніцтва | Індывідуальная гонка | Спрынт | Гонка пераследвання | Мас-старт | Эстафета | Змяшаная эстафета | Агульны залік | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ачкі | Месца | Ачкі | Месца | Ачкі | Месца | Ачкі | Месца | Ачкі | Месца | Ачкі | Месца | Ачкі | Месца | |||
| Зімовыя Алімпійскія гульні | ||||||||||||||||
| Пхёнчхан 2018 | не ўдзельнічаў | x | 34 | x | 33 | не ўдзельнічаў | x | 8 | не ўдзельнічаў | |||||||
| Пекін 2022 | x | x | 10 | x | 14 | x | 17 | x | 8 | x | 6 | x | x | |||
| Чэмпіянаты свету па біятлоне | ||||||||||||||||
| Эстэрсунд 2019 | x | 58 | x | 77 | не ўдзельнічаў | x | 10 | x | 13 | x | x | |||||
| Разун-Антэрсельва 2020 | x | 34 | x | 15 | x | 38 | не ўдзельнічаў | x | 9 | x | 12 | x | x | |||
| Паклюка 2021 | x | 29 | x | 33 | x | 34 | не ўдзельнічаў | x | 9 | x | 14 | x | x | |||
| Вынікі выступленняў на Кубку свету | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[9].
Зноскі
- ↑ а б Anton Smolski // biathlonresults.com Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ «Прессбол» № 011 (4130) 9 лютага 2018, С. 2
- ↑ Антон Смольский. Ничего страшного, если споришь с Рыженковым Архівавана 25 лютага 2022. // Прессбол, 20 красавіка 2020 (руск.)
- ↑ а б Биатлонист Антон Смольский: Природные физические данные имеют не самое большое значение Архівавана 25 лютага 2022. // Звязда, 13 чэрвеня 2019. (руск.)
- ↑ Дзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
- ↑ Беларус Антон Смольскі заваяваў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне Архівавана 27 лютага 2017., Еўрарадыё. 20-02-2017
- ↑ Биатлонист Антон Смольский: на новую гонку — с лучшей динамикой // Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, 12 лютага 2018 (руск.)
- ↑ Валерыя Сцяцко. Антон Смольскі заваяваў серабро Алімпійскіх гульняў // Звязда, 8 лютага 2022 (бел.)
- ↑ Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Пясочным
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
- Выпускнікі БНТУ
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь