Антон Борык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антон Борык
Anton Boryk.jpg
Род дзейнасці:

вайсковец, палітык

Дата нараджэння:

7 ліпеня 1894(1894-07-07)

Месца нараджэння:

в. Свілы, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя
цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь

Дата смерці:

пасля 1937

Commons-logo.svg Антон Борык на Вікісховішчы

Анто́н Бо́рык (7 ліпеня 1894[A 1], в. Свілы, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь[1][A 2] — пасля 1939) — беларускі палітычны і вайсковы дзеяч. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пашпарт БНР Антона Борыка, 1918 год
Сцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

З 1917 года працягваў службу ў польскіх легіёнах Доўбар-Мусніцкага. У 1918 годзе пакідае вайсковую службу і пераязджае ў Вільню. Уваходзіць у склад Віленскай беларускай рады. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Горадні. Уваходзіць у беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

У канцы сакавіка 1919 года ў гарадзенскім клубе «Беларуская хатка» на ўрачыстай вячэры ў гонар беларускага ўраду ўзняў тост: «Няхай жыве Беларусь з Польшчай!», падтрыманы некаторымі прысутнымі[2].

Першы афіцыйны пасланнік БНР у Нямеччыне. 23 сакавіка 1919 года прыбыў у Берлін з Горадні як кіраўнік Беларускай вайсковай місіі па справах ваеннапалонных. Напачатку красавіка Борык наладзіў сувязь з Міжнароднай камісіяй па справах ваеннапалонных. Распачаў працу сярод беларусаў-вайскоўцаў. Дапамагаў яму ў працы генерал Кіпрыян Кандратовіч, які ўваходзіў у склад дэлегацыі БНР на Парыжскую мірную канферэнцыю[3]. 30 чэрвеня 1919 года разам з Кузьмом Цярэшчанкам заклаў «Аддзел збліжэння палоненых беларусаў у Нямеччыне з родным краем».

Увесну 1920 года Борык знаходзіўся ў Рызе. Нечакана выявілася, што ён мае два пашпарты: беларускі пад № 29 ад 29 студзеня 1920 года і расійскі пад № 285 ад 13 красавіка 1920 года, які выдала расійская дэлегацыя ў Берліне. Беларусы абвінавацілі яго ў здрадзе. Борык заявіў, што не лічыць сябе ні беларускім, ні расійскім грамадзянінам…[4]

Да лета 1920 года працуе выканаўчым дырэктарам берлінскай фірмы «Сіндыкат Сапегі для Еўропы і Азіі ў Беларусі», уласнікам якой быў Станіслаў Леў Сапега-Ваявода і які пэўны час дапамагаў БНР грашыма[3]. Знаходзячыся ў Германіі, перадаваў грошы і сродкі беларускім школам. У сярэдзіне лета 1920 года з'язджае з Берліна ў Латвію. Пасля едзе ў Гродна на запрашэнне беларускіх вайскоўцаў. Узначальвае агульны аддзел Беларускай вайсковай камісіі ў Лодзі.

У канцы лістапада на чале з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў у званні капітана з Лодзі ў Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне (разам з ім прыбылі яшчэ 3 афіцэры з 12 пасланых — капітаны Андрэй Якубецкі, Антон Сокал-Кутылоўскі, паручнік Тодар Янушэнка). Прымаў удзел у Слуцкім Збройным чыне, узначальваў штаб 1-й Слуцкай брыгады. Быў праціўнікам супольных дзеянняў з атрадамі Станіслава Булак-Балаховіча. Падаваў нататкі пра паўстанне ў газеты «Наша думка» і «Беларускае слова».

Разам з прыхільнікамі генерала Булак-Балаховіча — Хведашчэням, Арсенем Паўлюкевічам і паручнікам Мацелі, Борык (магчыма змяніў адносіны да Булаховіча, пасля адхілення ад пасады шэфа штаба Слуцкай брыгады), адступіў з Морача, апошняга апорнага пункту случчакоў, у Давыд-Гарадок. Тамака паўстанцы і балахоўцы, якія да іх далучыліся, былі абяззброеныя палякамі[5].

Пасля заканчэння паўстання — у Латвіі, пасля ў Коўне, Вільні, Варшаве. У апошняй быў адным з арганізатараў Таварыства беларускай школы.

У канцы 30-х жыў у Вільні, працаваў у кіраўніцтве Віленскай чыгункі. Звесткі губляюцца з пачаткам Другой сусветнай вайны. Лічыцца, што згінуў напачатку 40-х[6].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паводле іншых звестак — 1897 г.
  2. Часам месцам нараджэння пазначаецца вёска Сынкоўцы, цяп. Падляшскае ваяводства. Аднак месца нараджэння ў Свілах вынікае з яго вйсковых эвідэнцыйных картак, якія захоўваюцца ў Цэнтральным вайсковым архіве Варшавы[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Латышонак, 2014
  2. Андрэй Чарнякевіч. Паліто за чатыры мільёны // Наша Ніва №10, 2007
  3. 3,0 3,1 Уладзімір Сакалоўскі. Беларуская місія ў Берліне // Новы Час 28 сакавіка 2009
  4. А. М. Чарнякевіч. Уплыў працэсаў урбанізацыі на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Гродне (1918—1939) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  5. Алег Латышонак. Цімафей Хведашчэня — атаман і настаўнік // «Пагоня» 25.11.2008 г.
  6. Сяргей Чыгрын. Зь беластоцкай зямлі. — Беласток: Offset Print, 2009. С. 20

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]