Антон Васілевіч Шэпелеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Антон Шэпелеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Васілевіч Шэпелеў
Нарадзіўся 8 лістапада 1989(1989-11-08)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы
Нумар 18
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2011 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2009 — 2010   Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 40 (0)
2012 Сцяг Беларусі Смаргонь 24 (2)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 40 (2)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 32 (2)
2016 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 15 (0)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 48 (6)
2019 — Сцяг Беларусі Смалявічы

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 снежня 2018.


Антон Шэпелеў (нар. 8 лістапада 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смалявічы».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпро». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года вярнуўся ў Магілёў, зноў стаў гуляць за дубль, пры гэтым часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе.

Па выніках сезону 2011 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з «Дняпро» да 2017 года[2]. У «Дняпро» знаходзіўся на лаўцы запасных і не здолеў выратаваць каманду ад чарговага вылету ў Першую лігу. У сезоне 2015 у Першай лізе трывала гуляў у аснове магіляўчан.

У лютым 2016 года разарваў пагадненне з магілёўскім клубам[3] і далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Дняпро»[5], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезону 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[7].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 1 0
2008 дубль Дняпро Сцяг Беларусі 25 2
2009 Д2 Ведрыч-97 Сцяг Беларусі 25 0
2010 (1) Д2 Ведрыч-97 Сцяг Беларусі 15 0
2010 (2) Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 3 0
2011 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 4 0
2012 Д2 Смаргонь Сцяг Беларусі 24 2
2013 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 28 2
2014 (1) Д2 Хімік Сцяг Беларусі 12 0
2014 (2) Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 4 0
2015 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 28 2
2016 (1) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 15 0
2016 (2) Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 11 2
2017 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 16 2
2018 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 21 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]