Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў
Могила академика Антона Амбросова.JPG
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1912(1912-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1984(1984-02-06) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вірусолаг
Навуковая сфера фітапаталогія, вірусалогія
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар,
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР — 1974
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
20 years of victory rib.png
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў (16 чэрвеня 1912, в. Дрыколле, Віцебскі раён6 лютага 1984) — беларускі савецкі навуковец фітапатолаг-вірусолаг. Доктар біялагічных навук (1967), член-карэспандэнт АН БССР (1970), прафесар (1977)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. Л. Амбросаў нарадзіўся ў вёсцы Дрыколле (Віцебскі раён, Беларусь). У 1936 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[1], працаваў аграномам па ахове раслін у Куйбышаўскай вобласці. У 1937-1938 гг. А. Л. Амбросаў працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. З 1944 года займаў пасаду дырэктара Ганусоўскай доследнай сельскагаспадарчай станцыі, з 1951 - ва ўпраўленнях сельскай гаспадаркі Баранавіцкага і Маладзечанскага аблвыканкамаў, з 1955 г. ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР[1]. З 1956 года загадчык аддзелам Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. З 1971 года дырэктар, з 1978 - загадчык лабараторыі вірусалогіі Беларускага НДІ аховы раслін[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. Л. Амбросаву належаць працы па павышэнню ўстойлівасці бульбы да вірусных захворванняў. Выяўлены відавы склад вірусаў, якія паражаюць бульбу, вывучаныя формы іх праявы. А. Л. Амбросавым распрацавана сістэма мер па аздараўленні насеннага матэрыялу[1]. Суаўтар гатункаў бульбы «Тэмп», «Агеньчык», «Беларускі крухмалісты», «Кандыдат».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

А. Л. Амбросаў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы», «У азнаменаванне стагоддзя з дня нараджэння У. І. Леніна», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета БССР.

У 1974 годзе за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы А. Л. Амбросаву прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • К вопросу о повышении болезнеустойчивости картофеля : дис.... канд. с.-х. наук. Несвиж, 1951.
  • Культура картофеля в Белорусской ССР. - Мн., 1958.
  • Вирусные болезни картофеля и методы выращивания здоровых клубней. — Мн., 1964.
  • Минимум обязательных агротехнических мероприятий по возделыванию сельскохозяйственных культур / М-во сельск. хоз-ва БССР. - Мн., 1974.
  • Вирусные болезни картофеля и методы борьбы с ними. — Мн., 1975.
  • Как защитить сад от вредителей и болезней. - Мн., 1976, 1985 (совм. с В.В. Болотниковой, О.С. Мерцаловой)
  • Методы борьбы с картофельной нематодой. - Мн., 1977.
  • Биологический метод защиты растений. - Мн., 1978 (ред.).
  • Физиология картофеля. — М., 1979 (в соавт.).
  • Защита картофеля от вредителей и болезней. - Мн., 1980 (в соавт.).
  • Методы селекции картофеля на устойчивость к вирусным болезням. - Мн., 1984 (ред.).
  • Вирусные болезни люпина и меры борьбы с ними. - Мн., 1985 (в соавт.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Амбросов Антон Лаврентьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]