Антон Мікалаевіч Дзямкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Дзямкоў
Поўнае імя Антон Мікалаевіч Дзямкоў
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1995(1995-10-15)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ніва (Доўбізна)
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 1 (0)
2015   Беларусь Кобрын 11 (1)
2015   Беларусь Кобрын 12 (0)
2017 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 11 (3)
2018 Беларусь Рух (Брэст) 27 (1)
2019 Беларусь Івацэвічы 26 (1)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 17 (0)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 10 (1)
2022— Беларусь Ніва (Доўбізна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2022.

Антон Дзямкоў (нар. 15 кастрычніка 1995) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4), але больш на полі ў асноўнай камандзе ў тым сезоне не з’яўляўся.

Сезон 2015 распачаў у «Кобрыне». У ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[4], але правёў толькі адзін матч за дубль, пасля чаго зноў апынуўся ў «Кобрыне»[5].

З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю», але не падышоў[6].

У жніўні 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі ЮАС з Жыткавічаў. Разам з камандай атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў каманду.

У сезоне 2018 выступаў за брэсцкі «Рух» у Другой лізе і другі раз запар атрымаў перамогу ў турніры. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»[7]. Сезон 2019 правёў у складзе «Івацэвічаў».

У лютым 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[8]. У пачатку 2021 года трэніраваўся з пінскім клубам, аднак у лютым пакінуў каманду[9] і далучыўся да «Брэстжылбуда» ў Другой лізе.

У сакавіку 2022 года стаў іграком «Ніва» з Доўбізны на пазіцыі абаронцы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Брэст Беларусь 4 0
2013 дубль Дынама Беларусь 23 2
2014 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2015 (1) Д2 Кобрын Беларусь 11 1
2015 (сяр.) дубль Дынама Беларусь 1 1
2015 (2) Д2 Кобрын Беларусь 12 0
2016 дубль Дынама Беларусь 14 2
2017 (2) Д3 ЮАС Беларусь 11 3
2018 Д3 Рух Беларусь 27 1
2019 Д3 Івацэвічы Беларусь 26 1
2020 Д2 Хваля Беларусь 17 0
2021 Д3 Брэстжылбуд Беларусь 10 1

Зноскі