Антон Нябаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Нябаба
Нараджэнне

Анто́н Няба́ба — адзін з кіраўнікоў казацка-сялянскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі падчас антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў. Родам з горада Карастышаў Кіеўскага ваяводства (цяпер у Жытомірскай вобласці ва Украіне). Летам 1648 года дзейнічаў на тэрыторыі ўздоўж ракі Прыпяць, граміў маёнткі шляхты і каталіцкага духавенства. У верасні 1648 года далучыўся да паўстання гараджан Пінска, разам з імі 59 кастрычніка 1648 года абараняў горад ад войска Вялікага Княства Літоўскага на чале са стражнікам ВКЛ Рыгорам Мірскім. Далейшы лёс невядомы.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Антона Нябабы названа вядомая балада М. Танка