Антон Рафаілавіч Брадоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Рафаілавіч Брадоўскі
Род дзейнасці нумізмат, калекцыянер мастацтва, музейны супрацоўнік, краязнавец
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1859(1859-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1928(1928-03-17) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Член у

Анто́н Рафаі́лавіч Брадо́ўскі (20 кастрычніка 1859, Новааляксандраўск, цяпер Літва17 сакавіка 1928, Віцебск) — беларускі калекцыянер, нумізмат, музейны работнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. Брадоўскі ў сценах Віцебскага губернскага музея

У 1875 годзе скончыў Новааляксандраўскае павятовае вучылішча. Працаваў пісьмаводам, даваў прыватныя ўрокі на агульнаадукацыйных дысцыплінах. У 1881—1882 гадах загадчык Васільеўскай казённай цагельні ў Вільні. У 1882—1892 гадах дзясятнік на будаўніцтве крэпасці ў Коўне і ваеннага порта ў Лібаве. У 1893—1918 гадах у інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі.

Прымаў удзел у будаўніцтве помнікаў Кацярыне II і Міхаілу Мураўёву ў Вільні (1897—1898).

У 1915 годзе праз Першую сусветную вайну пераехаў са штабам акругі ў Віцебск.

З дзяцінства займаўся нумізматыкай і калекцыянаваннем прадметаў старажытнасці. Частку калекцыі (каля 4,5 тыс. манет і медалёў, прадметаў археалагічных раскопак, мастацкіх твораў) перадаў Віцебску і на яе аснове ў 1918 годзе заклаў Віцебскі губернскі музей, у якім працаваў загадчыкам, з 1924 года навуковым супрацоўнікам.

Сябра Віцебскай камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва (1919—1924), Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства (1924—1928)[1].

Зноскі

  1. ЭГБ 1994, с. 64.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]