Перайсці да зместу

Антон Рудак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Рудак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 жніўня 1989(1989-08-09) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, краязнавец, гісторык, журналіст
Прэміі

Антон Рудак (нар. 9 жніўня 1989(1989-08-09), Мінск) — беларускі паэт, гісторык і краязнавец, журналіст.

Нарадзіўся 9 жніўня 1989 года ў Мінску. Скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[1], гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1] па спецыяльнасці «Архівазнаўства»[2]. Таксама навучаўся ў Школе маладога пісьменніка.[3]

Станам на люты 2014 года працаваў вэб-рэдактарам[4]. З 2018 года супрацоўнік газеты «Культура»[5].

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Як гісторык даследуе мінулае Мінска[3]. У абшары інтарэсаў часы нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў Беларусі[6] і Мінска ў прыватнасці[2].

У маі 2021 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча выступіў з лекцыяй «З гісторыі мінскага падполля»[6] пра ўдзельнікаў савецкага і польскага (СУБ-АК, «Вахляж») рухаў супраціву ў акупаваным Мінску.

Як краязнавец цікавіцца фотадакументамі і малавядомымі старымі будынкамі[2]. Праводзіць тэматычныя лекцыі і экскурсіі ў Мінску[2], у тым ліку прысвечаныя постаці Уладзіміра Караткевіча[7].

Стварае паэзію, прозу[4] і перакладае. Вершы публікаваліся ў «Нашай Ніве» і «Дзеяслове».

У 2014 годзе быў першым беларускім літаратарам у праграме «Рэзідэнцыя маладога літаратара ў Вільні».

У 2014 годзе ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» выйшаў дэбютны паэтычны зборнік «Верхні горад», куды ўвайшлі вершы напісаныя ў 2009—2014 гадах. Рэдактарам быў Андрэй Хадановіч, вокладку аформіла Ксенія Шталянкова, прэзентацыя адбылася 3 лістапада 2014 года ў мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ».[3]

Таксама займаецца мастацкім перакладам з польскай мовы.[1]

  • Пераможца літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Ларысы Геніюш у намінацыі «Паэзія» (2012).[8]
  • Фіналіст літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за 2014 год з кнігай паэзіі «Верхні горад».[7]
  • Лаўрэат прэміі «Кніга году» (2014) за кнігу паэзіі «Верхні горад».[6]
  1. 1 2 3 Антон Рудак. ПрайдзіСвет.
  2. 1 2 3 4 Radio Kultura BR. "Дыялогі пра культуру" - 25. Антон Рудак - 25.02.2021 . YouTube (25 лютага 2021). Праверана 4 сакавіка 2026.
  3. 1 2 3 Трэнас, Віка. Антон Рудак прэзентаваў свой «Верхні горад». Generation.by (11 красавіка 2014).
  4. 1 2 Антон Рудак Ружанец // Наша Ніва : газета. — Мінск: Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы», 2014. — № 5 (842). — С. 13. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2025.
  5. ↑ “Я ў «Культуры», «Культура» ўва мне”: супрацоўнікі ўстановы — да юбілею выдання. Культура (10 кастрычніка 2026).
  6. 1 2 3 Будзьма беларусамі! » Лекцыя Антона Рудака "З гісторыі мінскага падполля". budzma.org. Праверана 1 сакавіка 2026.
  7. 1 2 Віктар Шніп. Трава бясконцасці: дзённікавы раман паэта. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2018. — P. 383. — 500 экз. — ISBN 978-985-02-1817-9.
  8. ↑ Абвясцілі пераможцаў конкурсу «Экслібрыс». Наша Ніва. Прэс-служба СБП (25 мая 2012).
  9. Аглядальнік газеты «Культура» Антон Рудак працягвае сезон вандровак па помніках гісторыі і архітэктуры. «Культура і Мастацтва». facebook.com (20 жніўня 2025).
  10. Культура і мастацтва - Мінск, Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). kultura-info.by. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2026. Праверана 4 сакавіка 2026.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "mikfb", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "kultinfo", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.