Антон Стафанавіч Бархаткоў
Антон Стафанавіч Бархаткоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1915 ці 1917[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 2001 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм, сацыялістычны рэалізм |
Уплыў | В. К. Бялыніцкі-Біруля |
Уплыў на | Ігар Бархаткоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (нар. 17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка, Касцюковіцкі раён — 24 сакавіка 2001, Мінск) — беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945—1948). У 1943—1944 гг. прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні першай выстаўкі беларускага мастацтва ў Маскве, прысвечанай 25-годдзю ўтварэння БССР. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стэфанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафесійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шырокавядомых карцін «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Ганачак» (1947), «Першая песенька» (1957, НММ РБ), «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нёмане» (1960), «Красавіцкі дзень» (1964), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Апошні прамень», «Бэз» (1970), «Залатая восень» (1981), «Любімыя дубы Якуба Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Ветраны дзень на возеры Мсціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997) і іншыя. Удзельнік выставак у Мінску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бельгіі (1993), Італіі (1996), Галандыі (1997).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеях Магілёва, Гродна, Гомеля, Бялынічаў, Касцюковічаў[3], Траццякоўскай галерэі ў Маскве і іншых.
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Faceted Application of Subject Terminology Праверана 7 мая 2020.
- ↑ tvr.by. Вядомы мастак і лаўрэат Спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бархаткоў сёння стаў госцем інтэрнет-гасцінай Белтэлерадыёкампаніі.(недаступная спасылка)
- ↑ «14 картин известного белорусского художника А.С. Бархаткова выставлено в районном краеведческом музее» (руск.) (12 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана 12 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бархаткоў Антон Стафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антон Стафанавіч Бархаткоў
- http://artdigest-belarus.com/novosti/minsk/41-100-let-so-dnya-rozhdeniya-belorusskogo-zhivopisca-antona-stefanovicha-barhatkova.html Архівавана 9 чэрвеня 2016.
- Маркина Т. «Бархатковы. Скромное обаяние белорусской природы»Архівавана 8 лютага 2013. (руск.)
- Циркун Е. «Очарованные природой Беларуси» Архівавана 7 сакавіка 2013. (руск.)
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Члены Саюза мастакоў БССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі Беларусі