Антон Уладзіміравіч Дзянісаў
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Антон Уладзіміравіч Дзянісаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Антон Уладзіміравіч Дзянісаў (нар. 29 красавіка 1982, г. Лебядзін, цяпер Сумская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і архівіста Уладзіміра Дзянісава. Першыя пяць гадоў свайго жыцця правёў у Мінску.
Скончыў з адзнакай БДПУ імя Максіма Танка ў 2005 годзе, спецыяльнасць «гісторыя» з дадатковай спецыяльнасцю «рэлігіязнаўства». У 2005—2008 г. аспірант кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2008 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. ХХ ст.».
З 2005 года выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфамацыйных тэхналогій БДТУ, з 2008 года — асістэнт, з 2015 года — дацэнт. Дацэнт кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ.
Вядзе тэлеграм-канал «Батискаф историка» (бел.: Батыскаф гісторыка). Выступае з лекцыямі па гісторыі ў Silver Screen Cinemas.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мае звыш 40 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: адносіны паміж інтэлігенцыяй і ўладай у БССР у 1920-я гг., дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). На аснове архіўных дадзеных, мемуараў і публікацый прааналізаваў перыяд творчасці фінскага мастака Алексантэры Ахола-Вало ў Савецкай Беларусі з 1925 па 1930 год.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Развіццё краязнаўчага руху ў БССР у 1920-1930-я гг. / Дзянісаў А. У. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 4. — С. 24-32.
- Минское общество истории древностей / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2016. № 10. — С. 94-99.
- Мифы и факты из жизни «белорусского финна» / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2018. № 7. — С. 86-94.