Антон Уладзіміравіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Антон Кавалёў
Поўнае імя Антон Уладзіміравіч Кавалёў
Нарадзіўся 19 красавіка 2000(2000-04-19)[1][2] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 1 (0)
2020   Латвія Тукумс 2000 0 (0)
2021   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 25 (0)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021

Антон Кавалёў (нар. 19 красавіка 2000, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

З’яўляецца малодшым братам футбаліста нацыянальнай зборнай Беларусі Юрыя Кавалёва.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2019 года ў матчы супраць «Мінска» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Яўгенам Козелам быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[3]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Шахцёр», так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча[4]. У другой палове 2020 года выступаў за дубль «Шахцёра».

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку быў арандаваны клубам[5]. Здолеў замацавацца ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[6].

У студзені 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з «Шахцёрам», аднак хутка пакінуў клуб[7] і стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Шахцёр Беларусь 4 0
2018 дубль Шахцёр Беларусь 16 2
2019 Д1 Шахцёр Беларусь 1 0
2020 (1) Д1 Тукумс 2000 Латвія 0 0
2020 (2) дубль Шахцёр Беларусь 8 1
2021 Д1 Іслач Беларусь 25 0

Зноскі