Антон Уладзіміравіч Станкевіч
Антон Уладзіміравіч Станкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1919 (57 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць | Расійская імперыя і РСФСР[d] |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Антон Уладзіміравіч Станке́віч (7 ліпеня[1][2] ці 13 чэрвеня[3] 1862 — 17 кастрычніка[3] 1919) — расійскі і савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, генерал-маёр (1917).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў маёнтку Губіна (сучасная вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі) ў дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. На ваеннай службе з 1878 года. У 1880 годзе скончыў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Камандаваў ротай, батальёнам. Скончыў афіцэрскую стралковую школу[3]. У час Першай сусветнай вайны ў 1914—1917 гадах камандаваў 329-м пяхотным Бузулукскім палком[3]. У 1917 годзе быў прызначаны камандуючым брыгадай 62-й пяхотнай дывізіі і атрымаў званне генерал-маёр[3].
У 1918 годзе А. У. Станкевіч добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. З 1919 года прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўднёвым фронце. Займаў пасады камандзіра атрада, дывізіі, групы войскаў, у чэрвені — кастрычніку 1919 года — памочніка камандуючага 13-й арміяй. 13 кастрычніка 1919 года ў час баёў каля горада Арол трапіў у палон да белых. Адмовіўся супрацоўнічаць з імі і 17 кастрычніка па прыгавору ваенна-палявога суда быў павешаны.
Пасля разгрому белых пад Арлом цела А. У. Станкевіча было перавезена ў Маскву і пахавана ў магіле каля Крамлёўскай сцяны на Краснай плошчы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1905)
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1908)
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1911)
- Залатая зброя з надпісам «За храбрасць» (1915)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1920, пасмяротна)
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г д Герои Красной Армии.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станке́віч Антон Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Станке́віч Антон Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Красной Армии! Генерал Станкевич Антон Владимирович . Межрегиональный общественный фонд содействия стратегической безопасности. (руск.)
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Арлоўскай губерні
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Генерал-маёры (Расійская імперыя)
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі