Перайсці да зместу

Антон Юр’евіч Лукашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Лукашоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Юр’евіч Лукашоў
Нарадзіўся 16 верасня 2004(2004-09-16)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 66
Клубная кар’ера[* 1]
2021— Беларусь Дняпро (Магілёў) 46 (2)
2021   Беларусь Дняпро-Юні (Магілёў) 23 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 снежня 2023.

Антон Лукашоў (нар. 16 верасня 2004, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2021 годзе выступаў у Другой лізе за рэзервовую каманду «Дняпро-Юні». Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2022 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену, а з верасня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з «Дняпром» на два гады[2].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 Д3 Дняпро-Юні Беларусь 23 4
2022 Д1 Дняпро Беларусь 18 0
2023 Д2 Дняпро Беларусь 28 2
  1. https://www.pressball.by/footballstat/anton_lukashov/
  2. Два футболиста продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.