Антон Юр’евіч Лёсік
Антон Юр’евіч Лёсік | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1872[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1949[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | настаўнік, мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар |
Антон Лёсік (1872, в. Мікалаеўшчына, Мінскі павет — 1949, в. Мікалаеўшчына) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900). Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазней выкладаў беларускую мову ў Мінскім педагагічным тэхнікуме. З-за рэпрэсіяў супраць брата Язэпа (1930) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасцю; да нямецкай акупацыі зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзент кніг.
Навуковы супрацоўнік Інбелкульта (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытанні беларускага правапісу, удзельнічаў у складанні праекта рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канферэнцыі 1926 года. У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданне правапісу Тарашкевіча (1943).
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Стаўбцоўскім раёне
- Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Памерлі ў Мікалаеўшчыне, Стаўбцоўскі раён
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце