Антон Юшкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Юшкевіч
Antanas Juška.jpg

Адукацыя:

Віленская духоўная семінарыя[d]

Прафесія:

лексікограф, мовазнавец, музыказнавец, музыкальны этнограф

Нараджэнне:

16 чэрвеня 1819(1819-06-16)[1]
Даўятай[d], Арогальская сянюнія[d], Расяйнейскі раён, Каўнаскі павет, Літва

Смерць:

1 лістапада 1880(1880-11-01)[1] (61 год)
Казань, Казанская губерня[d], Расійская імперыя

Антон Юшкевіч (літ.: Antanas Juška; 1819, Расенскі павет1 лістапада 1880 [2]) — літоўскі этнограф-даследчык, ксёндз, брат Івана Юшкевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, у 1843 годзе высвечаны на ксяндза. Разам з братам займаўся збіраннем літоўскага фальклору і абрадаў. Яго працы - "Литовские народные песни из окрестностей Велек, записанные Антоном Юшкевичем" (Літоўскія народныя песні з наваколля Велек, запісаныя Антонам Юшкевічам; Казань, 18801882) і "Свадебные обряды виленских литовцев, записанные А. Юшкевичем в 1870 году и изданные Иваном Юшкевичем, с коротким прибавлением о литовском правописании латинского шрифта" (Вясельныя абрады віленскіх літоўцаў, запісаныя А. Юшкевічам у 1870 г. і выдадзеныя Іванам Юшкевічам, з кароткім дадаткам пра літоўскі правапіс лацінскім шрыфтам; Казань, 1880) - былі выдадзены ягоным братам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 123.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]