Антрэсоль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Эрмітажы

Антрэсоль (фр.: entresol) — пляцоўка ўнутры будынка (верхні паверх або паўпаверх у зальным памяшканні), якая абапіраецца на самастойныя апоры ці канструкцыі будынка і прызначаная для размяшчэння адміністрацыйных, бытавых ці іншых памяшканняў.

Антрэсоль займае частку памяшкання і аддзяляецца ад яго балюстрадай.

Таксама антрэсоллю называюць паліцу пад столлю для захоўвання розных рэчаў, звычайна аддзеленую дзверцамі ад астатняга памяшканя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.